Новости

80 чалавек за першы дзень: у Гродне вывучаюць імунітэт да COVID-19 — месцы скончыліся за два дні

За першы дзень даследавання каля 80 гродзенцаў здалі кроў для даследавання на антыцелы да COVID-19, распавялі Hrodna.life у гарадской паліклініцы № 7. Менавіта тут у Гродне адбываецца забор крыві для ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва.

У даследаванні бяруць удзел добраахвотнікі, якія маглі запісацца праз спецыяльную форму 12 траўня. Ужо на наступны дзень форма не працавала — апрацоўвалі запыты. Месцы для ўдзелу ў даследаванні скончыліся 14 траўня. Адбіралі беларусаў ва ўзросце 18−49 гадоў. У Гродзенскай вобласці даследаванне праходзіць ва ўсіх райцэнтрах.

— Даследаванне — гэта цэлы ланцужок. Мы выконваем толькі частку працы — праводзім забор крыві. Чалавек прыйшоў, у яго ўзялі кроў, далей мы упакуем кроў і аддамо яе ў абласную санстанцыю, — распавёў Hrodna.life галоўны ўрач паліклінікі Аляксандр Кашуй.

Гарадскую паліклініку № 7 вызначылі базай збору па загадзе Міністэрства аховы здароўя. Для забора крыві арганізавалі два ізалятары. Праз чатыры дні іх зноў будуць выкарыстоўваць для патрэб паліклінікі.

Паглядзець на працэс Hrodna.life не дазволілі. Са слоў адміністрацыі паліклінікі, добраахвотнікі выступаюць супраць прысутнасці СМІ - яны расцэньваюць гэта як умяшанне ў асабістае жыццё.

Што за даследаванне?

Даследаванне праводзіцца для ацэнкі папуляцыйнага імунітэту (Ускосная абарона ад інфекцыйнага захворвання, якая ўзнікае дзякуючы развіццю імунітэту ў насельніцтва альбо ў выніку вакцынацыі, альбо ў выніку перанесенай раней інфекцыі - Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя) насельніцтва. Працу арганізавала Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з Расспажыўнаглядам Расіі з 14 па 19 траўня 2021 года. Тэставанне бясплатнае.

На 12.00 14 траўня ўжо 2238 чалавек узялі ўдзел у даследаванні. Усяго плануецца даследаваць больш за 12 000 чалавек. Вынікі дазваляюць скарэктаваць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і, магчыма, аслабіць іх па некаторых рэгіёнах, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Калі ў Беларусі перамогуць каранавірус?

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1109 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 1067 пацыентаў. Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 373 351 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 363 873 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памер 2681 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Раней эпідэміёлагі Гродна прагназавалі, што ў траўні 2021 года горад можа вярнуцца да нармальнага жыцця, але адзначалі, што дакладна спрагназаваць паводзіны віруса немагчыма.

Каранавірус восенню сур’ёзна паменшыцца ў маштабах, а перамагчы яго ўдасца ў лютым 2022 года, спрагназаваў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Чытайце таксама: Год коронавируса в Гродно: действия властей, взаимопомощь и цифры, в которые никто не верил

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024