Навіны

Лукашэнка прызначыў новых чыноўнікаў у Гродне

У Гродзенскай вобласці прызначаны новы начальнік УУС і першы намеснік старшыні аблвыканкама, а ў Гродне — кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні ў пятніцу 30 красавіка.

Новым начальнікам УУС вобласці стаў Дзмітрый Разянкоў, намеснік старшыні аблвыканкама — Юрый Валеваты, а кіраўніком Ленінскага раёна — Ігар Бабыр.

Да гэтага Дзмітрый Разянкоў займаў пасаду першага намесніка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама — начальніка крымінальнай міліцыі. Былы кіраўнік Гродзенскай абласной міліцыі Вадзім Сіняўскі ў сакавіку быў прызначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях.

Дзмітрый Разянкоў. Фота. belta.by

Юрый Валеваты — ураджэнец Гомельскай вобласці. З 2016 года займаў пасаду старшыні Мастоўскага райвыканкама.

Юрый Валеваты. Фота. mosty-zara.by

Ігар Бабыр — былы гендырэктар «Гродна Азот». У розныя гады на «Хімвалакно» працаваў інжынерам, інжынерам-канструктарам, вядучым інжынерам, намеснікам галоўнага механіка, начальнікам аддзела, начальнікам камерцыйнага кіравання, намеснікам дырэктара па камерцыйных і эканамічных пытаннях. У 2021 стаў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот», у 2014 — намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім».

Ігар Бабыр. Фота. Hrodna.life

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024