Навіны

1,5 гады хіміі і канфіскацыя iPhone. У Гродне за пост у сацыяльных сетках асудзілі жанчыну

Анастасію Каламейчанка судзілі 20 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна за абразу міліцыянткі. Суддзя Маргарыта Ланцэвіч прысудзіла гродзенцы 1,5 гады хатняй хіміі. У яе таксама канфіскуюць сродак здзяйснення правапарушэння — iPhone.

Анастасія Каламейчанка. Фота: Ірына Новік

Анастасію Каламейчанка асудзілі па арт. 369 КК — абраза прадстаўнікоў улады. У сваіх сацыяльных сетках Анастасія размясціла пост з фотаздымкам супрацоўніцы гродзенскага АМАПу Дар'і Бандарчук. Суддзя палічыла, што змест паста абражае міліцыянтку.

У Анастасіі двое дзяцей — 5 і 7 гадоў. У снежні жанчыну затрымалі ў кватэры і на трое сутак змясцілі ў ізалятар.

Судовы вырак Анастасія Каламейчанка будзе абскарджваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024