Навіны

У Гродзенскай вобласці адмянілі ўсе канцэрты гурта J: Морс. Афіцыйна — праз каранавірус і тэхнічныя праблемы

Гурт J: Морс. Фота з афіцыйнага сайта гурта.

Канцэрты гурта J: Mopc у Гродне, Лідзе і Слоніме, запланаваныя на 7, 8 і 9 траўня, адмененыя. Пра гэта 20 красавіка заявіў лідар гурта Уладзімір Пугач на сваёй старонцы Facebook.

«Кепскімі навінамі зараз нікога не здзівіць. Але важна іх фіксаваць, каб не звыкацца, не зварыцца незаўважна для сабе, як лягушка ў вельмі медленна падаграваемай вадзе.
Усе тры канцэрты ў Гродзенскай вобласці, анансаваныя ў траўні, адменены. Адразу на некалькіх пляцоўках узніклі „тэхнічныя прычыны“ і яшчэ на адной — успышка каранавіруса. Паўсюль прамоўтары — прыватныя кампаніі. Разумеем, што ў іх выбару, хутчэй за ўсё, не было. Дзякуй, што паспрабавалі», — напісаў Пугач.

Чаму адмянілі канцэрты?

Першы канцэрт — у лідскім начным клубе «Маяк» — павінен быў адбыцца 7 траўня. Па якіх прычынах адмянілі выступ і ці паўплывае гэта на іншыя мерапрыемствы, у клубе адказаць не змаглі.

Канцэрт у Слоніме быў запланаваны на 8 траўня. Афіцыйная прычына адмены — каранавірус. «Людзі былі зацікаўлены канцэртам і набывалі білеты», — распавёў Hrodna.life дыстрыб’ютар квіткоў.

У Гродне канцэрт быў запланаваны на 9 траўня ў начным клубе «База». Яго адмянілі па тэхнічных прычынах. Іншыя мерапрыемствы ў клубе, запланаваныя на 2 і 16 траўня, не адмянялі, продаж квіткоў на іх працягваецца. Па пытанні адмены канцэрта адміністратары начнога клуба «База» параілі рэдакцыі Hrodna.life звязацца з арганізатарамі.

Арганізатары тура J: Mopc па Беларусі - агенцтва «4А-Ивент» — з журналістамі размаўляць не захацелі.

З чым можа быць звязана адмена канцэртаў?

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 лідар гурта Уладзімір Пугач неаднаразова выступаў перад жыхарамі «плошчы Перамен» у Мінску, а таксама стаў адным з членаў Каардынацыйнага Савета. У снежні 2020 года яго выклікалі на допыт у СК па справе звязанай з Каардынацыйным Саветам.

Першыя адмены канцэртаў і забароны выступаў беларускіх выканаўцаў па палітычных прычынах распачаліся ў 2004 годзе. За 17 гадоў у так званых «чорных спісах» былі гурты «Ляпис Трубецкой», «N.R.M.», «Neuro Dubel» і іншыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024