Навіны

Любіце птушак і фатаграфаваць? Удзельнічайце ў незвычайным чэмпіянаце замест нас

20 лютага пройдзе трэці зімовы чэмпіянат па фотабёрдынгу (фатаграфаванні птушак у прыродзе). Удзельнічаць могуць усе жыхары Беларусі. Каманды ад Hrodna.life сёлета на чэмпіянаце не будзе — нашу фотатэхніку канфіскавала міліцыя пры правядзенні агляду ў рэдакцыі. Пашукаеце птушак у Гродне за нас?

ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае фатографаў і аматараў дзікай прыроды на зімовыя спаборніцтвы па фатаграфаванні птушак. 20 лютага за 6 гадзін — з 9.00 да 15.00 — трэба наздымаць як мага больш розных відаў птушак у прыродным асяродку.

За кожны від налічваюцца балы. Найбольш балаў атрымаюць тыя, хто правільна вызначыць від сфатаграфаванай птушкі. Зрабіць гэта дапамогуць анлайн-вызначальнік птушак або мабільны дадатак.

«Цяпер добры шанец знайсці птушак, якія только зімуюць у нас, зручна фатаграфаваць вадаплаўных на незамёрзлых вадаёмах», — расказаў Сямён Левы, каардынатар чэмпіянату, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях.

Удзельнічаць можна аднаму чалавеку ці камандай з двух чалавек. Удзел у чэмпіянаце бясплатны. Далучыцца могуць і ўдзельнікі з іншых краін.

Вушатая сава. Фота: Ганна Шаўцова, t.me/ptushkafota

Па выніках чэмпіянату будуць вызначаныя пераможцы і прызёры, таксама асобна будзе абраны найлепшы здымак. Журы можа ўвесці дадатковыя намінацыі і адзначыць яшчэ некалькі цікавых фота або ўдзельнікаў. Пераможцы атрымаюць прызы ад АПБ.

Чытайце таксама: Гілі ў Гродне: дзе іх убачыць, чым пакарміць (і ці патрэбна гэта)

Падрабязныя правілы чэмпіянату, чэк-лісты індывідуальнага ўдзельніка або каманды можна спампаваць на сайце АПБ.

Што спатрэбіцца?

Для спаборніцтваў лепей абраць аб’ектыў па-мацней, не забыцца падсілкаваць батарэю ці ўзяць запасную, прыхапіць бінокль. Таксама карысна:

  • апрануцца ў неяркую вопратку, абраць высокі абутак,
  • адзенне мусіць быць лёгкім для хадзьбы, але дастаткова цёплым для чакання птушак,
  • запасную батарэю для фотаздымача і тэлефон трымаць бліжэй да цела, каб не разрадзіліся на марозе,
  • прадумаць разнастайны па біятопах маршрут загадзя, не забыцца на незамёрзлыя вадаёмы.

Камеру варта наладзіць на рэжым прыярытэту вытрымкі не менш за 1/1000 секунды, ISO — 400. Варта ўключыць рэжым серыйнай здымкі і выбраць цэнтральную кропку факусоўкі. Прыдасца штатыў і ахоўная бленда на аб’ектыў. Больш парадаў па фотаздымцы птушак зімой — тут.

Як запісацца на ўдзел?

Спампаваць форму заяўкі, запоўніць яе і даслаць на адрас levy@ptushki.org. Заяўкі прымаюцца да 17.00 19 лютага (пятніца).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024