Навіны

Басейн «Лазурный» у Гродне ў 2021 годзе не адкрыецца. Яго зноў прададуць?

Улады Гродна анансавалі адкрыццё басейна «Лазурный» на плошчы Савецкіх пагранічнікаў пасля рамонту ў 2021 годзе. Для гэтага ў 2018 годзе горад прадаў закінуты аб’ект за 1157 рублёў. Але новы ўласнік з задачай пакуль не спраўляецца. У бліжэйшы час басейн дакладна не адкрыюць. Hrodna.life распавядае, чаму (навіна абноўлена ў 15:55 2 лютага 2021 года).

Як прадавалі «Лазурный»?

Першы крыты басейн Гродна аж да закрыцця ў 2013 годзе карыстаўся вялікім попытам. Яго зачынілі з-за аварыйнага стану — да таго моманту басейн прапрацаваў больш за 30 гадоў. За пяць гадоў прастою спартыўны аб’ект агульнай плошчай ў 2000 кв.м. пачаў разбурацца.

Басейн «Лазурный» адкрылі ў 1973 годзе для супрацоўнікаў і працаўнікоў завода карданных валаў. Ім маглі карыстацца і звычайныя грамадзяне. Доўгі час ён быў адным з самых папулярных басейнаў горада.

Камітэт «Гроднааблмаёмасць» некалькі разоў выстаўляў «Лазурный» на аўкцыён, але здолеў прадаць толькі ў 2018 годзе за 1157 рублёў (на той момант — $ 542). Цана была такой нізкай з-за таго, што на гандаль падалі ўсяго адну заяўку. Новым уласнікам басейна стала нейкае таварыства з абмежаванай адказнасцю. Назву фірмы ў «Гроднааблмаёмасць» не паведамлялі.

Басейн «Лазурный» пасля закрыцця ў 2016 г.
Басейн «Лазурный» пасля закрыцця ў 2016 г.
Басейн «Лазурный» пасля закрыцця ў 2016 г.
Басейн «Лазурный» пасля закрыцця ў 2016 г.

Калі павінны былі адкрыць абноўлены «Лазурный»?

Згодна з умовамі продажу новы ўласнік павінен быў на працягу года падрыхтаваць дакументацыю па рэканструкцыі або капітальным рамонце былога басейна пад аб’ект грамадскага прызначэння — напрыклад, гандлёвы цэнтр. Але не менш за палову ўсёй плошчы трэба было выкарыстоўваць для спартыўных і фізкультурных мэтаў.
Завяршыць усе працы ўласнік павінен быў на працягу трох гадоў, то бок на 2021 год планавалася адкрыццё.

Чаму не адкрылі?

Сёння вакол тэрыторыі басейна стаіць плот, але не відаць, каб там вяліся будаўнічыя работы.

Новы ўласнік не планаваў рабіць з «Лазурного» спартыўна-аздараўленчы комплекс, але ўсё роўна не змог выканаць свае абавязацельствы пасля куплі аб’екта, распавялі Hrodna.life у Гродзенскім гарвыканкаме. Зараз гарадскія ўлады займаюцца скасаваннем дамовы і будуць шукаць новага ўладальніка.

Абнаўленне ад 15.55 2 лютага 2021 года: намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык заявіў «Вячэрняму Гродна», што інфармацыя аб продажы не адпавядае рэчаіснасці. Тэрмін дагавора з уласнікам мінае толькі ў снежні 2022 года.

Дзе ў Гродне ёсць басейны?

  • ФАК «АкваЦэнтр» (Горкага, 82)
  • Палац творчасці дзяцей і моладзі (Каложскі парк, 1)
  • «Хімвалакно» (Томіна, 26)
  • «Жамчужына» (Санаторная, 26)
  • Школа № 39 (Агінскага, 44а)
  • Гімназія № 1 (пр. Купалы 82)
  • Гімназія № 9 (Пестрака 34 1)
  • СШ № 34 (Індурская шаша, 14)
  • СШ № 40 (Крэмко, 29)
  • СДЮШАР № 5 / СШ № 20 (Соламавай, 76)

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024