Навіны

Hrodna.life заняў першае месца сярод рэгіянальных СМІ ў рэйтынгу MediaIQ

Hrodna.life прызналі найлепшым рэгіянальным медыя паводле выканання стандартаў журналістыкі.

Маніторынг MediaIQ, якія адсочвае беларускія рэгіянальныя выданні, праводзілі ў лістападзе 2020. Мы атрымалі 4,7 баллаў з 5 і падзялілі першае месца з калегамі са слуцкага «Інфа-Кур'ера».

Раней мы ўжо траплялі ў спіс самых якасных рэгіянальных медыя ў чэрвені і лютым 2020 года. Акрамя гэтага мы былі прызнанымі найлепшым рэгіянальным медыя 2020 года і найлепшым рэгіянальным сайтам 2019 года паводле Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы.

Як эксперты ацэньваюць СМІ?

У маніторынгу прымуюць удзел дзесяць папулярных рэгіянальных выданняў. Маніторынг вядзецца раз у тры месяцы. Аналізуюцца тры грамадска-значныя навіны на сайце кожны будні дзень цягам месяца.

Эксперты ацэньвалі навіны паводле пяці стандартаў: пэўнасць, дакладнасць, аддзяленне меркаванняў ад фактаў, баланс меркаванняў, паўната інфармацыі. Таксама фіксавалася прапаганда і маніпуляцыя.

Чаму гэта павінна быць важна для нашых чытачоў?

Стабільная высокая адзнака нашай працы — агульнае дасягненне рэдакцыі і чытачоў. Праца нашых журналістаў накіравана на тое, каб кожны чытач атрымліваў цікавыя і важныя навіны, хвалюючыя і якасна падрыхтаваныя гісторыі. Высокія ацэнкі ад незаангажаваных экспертаў гэта знак якасці і таго, што нашым публікацыям можна давяраць.


У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.

Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!

З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.


Каб атрымліваць штодзённа ўсе навіны і артыкулы Hrodna.life на сваю паштовую скрыню, вы можаце падпісацца праз форму ніжэй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024