Навіны

«Быў абураны і шакаваны». Гродзенцу далі тры гады за SMS супрацоўніку Акрэсціна

У Мінску вынеслі прысуд гродзенцу, які напісаў SMS з пагрозай начальніку аддзялення цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна Яўгену Урублеўскаму. Да суда мужчына правёў у няволі тры месяцы. Ён адзначае, што агулам Урублеўскаму прыслалі блізу 1300 паведамленняў.

22 студзеня Аляксандру Сячко прысудзілі абмежаванне волі тэрмінам у тры гады ў папраўчай установе адкрытага тыпу, паведамляе «Вясна». У гэты тэрмін залічана знаходжанне Аляксандра пад вартай падчас следства з 23 кастрычніка 2020 года па 22 студзеня 2021 года.

Менавіта такое пакаранне запытвала дзяржабвінаваўца Жураўлёва. Пасля абвяшчэння прысуду Аляксандра выпусцілі з-пад варты. Прысуд вынесла суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска Лідзія Целіца.

Аляксандр Сячко пасля абвяшчэння прысуду

Суд таксама абавязаў Аляксандра Сячко выплаціць Урублеўскаму кампенсацыю маральнай шкоды памерам у 1000 беларускіх рублёў. А яго мабільны тэлефон, з якога і было напісана SMS, — канфіскаваць.

Аляксандра Сячко асудзілі паводле артыкула 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Сячко прызнаў, што напісаў SMS-паведамленне камандзіру аддзялення Мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (Окестина) Яўгену Урублеўскаму са словамі: «Маліся, уб**док, ты хутка падохнеш»:

«Пасля прагляду відэа аб масавых збіваннях і ўсіх гэтых бясчынствах падчас жнівеньскіх падзей я быў абураны і шакаваны — і на эмоцыях напісаў паведамленне», — распавёў «Вясне» Аляксандр Сячко.

22 кастрычніка, як сцвярджае Аляксандр, да яго прыехалі аператыўныя супрацоўнікі з Мінска (сам ён жыве ў Гродне):

«Не прадстаўляючыся, хацелі патрапіць у кватэру. Аформілі ж маё затрыманне 23 кастрычніка — то бок пратрымалі мяне амаль суткі без рэгістрацыі і афармлення, каб адвакаты не ведалі, дзе я», — адзначыў Аляксандр.

Тры месяцы, пакуль ішло следства, Аляксандр знаходзіўся ў розных месцах: у Жодзіна, затым у Гродна, а пасля яго перавялі ў СІЗА№ 1 у Мінску. Сярод умоў утрымання Аляксандр адзначыў наяўнасць праблемы атрымаць медыцынскую дапамогу:

«Лекар абяцае: „Так-так, я прыйду“. А ў выніку чакаеш яго па тры-пяць дзён — і нічога. І толькі ўжо калі едзеш на суд, то там сяк-так з лекарам ужо можна было дамовіцца і атрымаць прэпараты».

Аляксандр Сячко адзначыў, што Урублеўскаму паступіла каля 1300 паведамленняў — рэакцыі людзей на катаванні на Акрэсціна 9−12 жніўня 2020 года.

Чытайце таксама: «Не ведаў пра такі артыкул». Гродзенца асудзілі на два гады абмежавання волі за абразу прэзідэнта

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024