
Руслан Кулевіч атрымаў прэмію Ядкоўскага-2020. Яе ўручаюць тым, хто ўнёс значны ўклад у вывучэнне або папулярызацыю гісторыі Гродна. У мінулым годзе ён быў намінантам на гэтую прэмію.
Руслан Кулевіч – краязнаўца, абаронца гістарычнай спадчыны, аўтар дзвюх кніг, былы ваенны разведчык, спартсмен. Займаецца зборам вусных успамінаў гродзенцаў. У 2019 годзе выйшла яго кніга «Горад адзін, успаміны розныя”, у 2020 – “Гісторыі з гродзенскіх вуліц” з гісторыямі пажылых гродзенцаў і іх успамінамі пра Гродна пачатку 20 стагоддзя.
Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага заснавана ў 2012 годзе гродзенскімі гісторыкамі. Штогод яе ўручаюць тым, хто ўнёс значны ўклад у вывучэнне або папулярызацыю гісторыі Гродна, а таксама паспрыяў захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці Гродна і рэгіёна. У розны час прэмію атрымлівалі вядомыя гісторыкі і краязнаўцы: Андрэй Вашкевіч, Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін, Фёдар Ігнатовіч, Таццяна Еўдакімава, Наталля Канюк, Ігар Лапеха.
У «Гроднаэнерга» новы гендырэктар. Ім стаў Андрэй Шэршань. Папярэдні кіраўнік энергапрадпрыемства горада раптоўна знік з…
Дэпутата ад папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) Ёрга Дорнаў затрымалі 4 лютага падчас пасяджэння…
У Лідзе на аўкцыёне прадалі ўчастак чыгункі ў прамысловай зоне. Падчас таргоў цана вырасла амаль…
У Ашмянскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «У пошуках страчанага часам», дзе сабраны сотні прадметаў розных…
У Беларусі забаронена самастойна займацца пахаваннем хатніх жывёл, у тым ліку ў лесе, на лецішчы…
На мінулым тыдні польскае медыя TVP Sport напісала пра баксёра з Ліды Яўгена Макарчука. У…