Новости

Затрымалі журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча і яго жонку: АМАП сілай выцягнуў іх з крамы

Журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіч і яго жонку Таццяну затрымалi 11 жніўня прыблізна 20:40 у краме будматэрыялаў на рагу Гарнавых і Дарвіна. Падчас затрымання Руслана збілі.

Руслан і Таццяна знаходзіліся на агляднай пляцоўцы на левым беразе Нёмана, побач з мостам на Дарвіна. Там сабралася каля 100 чалавек пратэстоўцаў, Руслан выконваў журналісцкую працу. Бліжэй да 20.40 пад’ехала міліцэйская тэхніка і АМАП пачаў разганяць і хапаць людзей. Большасць разбеглася па навакольных дварах і вуліцах, частка схавалася ў краме, у тым ліку журналісты Hrodna.life і T*T.BY.

Чытайце таксама: «ОМОНовец орал, что расстрелял бы таких как мы». Жена репортера Hrodna.Life, — о жестком задержании, «помеченных» ОМОНом и беременности

Руслану ўдалося ў момант затрымання патэлефанаваць у рэдакцыю: ён паспеў сказаць толькі, што іх з жонкай затрымліваюць, яго б’юць, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь. Журналістцы T*T.BY удалося пазбегнуць затрымання.

Звязацца з дзяжурнымі Кастрычніцкага і Ленінскага РАУС было немагчыма, у прэс-службе УУС паведамілі, што не валодаюць інфармацыяй пра затрыманых, па тэлефоне 102 распавялі, што не варта чакаць спісаў затрыманых і інфармацыі пра іх да абеду 12 жніўня. Тэлефон начальніка гродзенскага АМАП быў адключаны.

Каля поўначы з міліцыі адпусцілі Таццяну Кулевіч. Пазней брату Руслана ўдалося даведацца, што ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС, і нават на хвіліну убачыцца з ім. Па словах брата, Руслан выглядаў бадзёра, не скардзіўся, хоць кульгаў і ісці яму было цяжка.

Руслана абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, да суда ён будзе знаходзіцца ў ІЧУ на вуліцы Гая, 4. Перадаць перадачу Руслану можна з 12.00 да 13.00.

Падзяліцца
Меткі: правасуды

Апошнія запісы

«Прынцып роўнасці ў двухмоўі». У аўтобусным парку патлумачылі, чаму новыя транспартныя карткі на рускай мове

Новыя транспартныя карткі ў Гродне аформлены на рускай мове. Чытач Hrodna.life пацікавіўся ў адміністрацыі «Аўтобуснага…

9 лютага 2026

У Гродне запусцілі службу намёкаў на падарункі — але толькі ювелірныя

У Гродне ў адной з ювелірных сетак — Diamante — запусцілі сэрвіс «намёкаў» на падарункі.…

9 лютага 2026

«Якая рэабілітацыя? Якія коцікі?!». Палітвязень Дзядок адрэагаваў на ідэю гродзенкі пра катоў у турме

Былая кіраўніца віннага бара «Чырвоным па белым» (пазней «Кей Бі») Вера Таратухіна прапанавала пасяліць катоў…

9 лютага 2026

«Працаваў два дні». Дызайн новых картак для аплаты праезду распрацаваў 17-гадовы гродзенец

Дызайн новых картак для аплаты праезду ў грамадскім транспарце Гродна распрацаваў 17-гадовы жыхар горада Руслан…

9 лютага 2026

384 крымінальныя справы за год. У пракуратуры адсправаздачыліся аб барацьбе з “экстрэмізмам”

Толькі за 2025 год следчыя органы распачалі 384 крымінальныя справы "экстрэмісцкай накіраванасці", расказаў першы намеснік…

9 лютага 2026

Адразу 14 жыхароў Гродзеншчыны ўключылі ў спіс “экстрэмістаў”

14 жыхароў Гродзенскай вобласці 6 лютага ўключылі ў спіс "экстрэмістаў" у пералік датычных да экстрэмісцкай…

9 лютага 2026