Навіны

Што адбывалася, пакуль не працаваў інтэрнэт. Брутальныя затрыманні ў Гродне

Раніцай 12 жніўня ў Беларусі пачаў працаваць інтэрнэт. Выявілася, многія нашы блізкія, калегі і знаёмыя не ў курсе беспарадкаў, якія адбываліся ў больш чым 30 гарадах краіны тры дні пасля выбараў прэзідэнта.

Пратэсты і жорсткія затрыманні былі і ў Гродне. Толькі за апошнія суткі:

  • Сілавікі не далі пратэстантам сабрацца ў адным месцы ў вялікай колькасці. Плошча Советская амаль увесь час была пустая, людзей разганялі пры спробе сабрацца ля філармоніі.
  • Пад’езды да цэнтра перакрылі каля 18.00. Сілавікі і ваенныя былі на Савецкай плошчы, у парку Жылібера, на чыгуначным вакзале, у буйных гандлёвых цэнтрах у мікрараёнах. Яшчэ да гэтага міліцыя дзяжурыла на цэнтральных вуліцах, у дварах. Па вуліцах горада ездзіла ваенная тэхніка.
  • Аўтобусы і бусы без нумароў, але з АМАПам дзяжурылі або ездзілі па спальных раёнах — Дзевятоўка, Паповіча, Савецкіх пагранічнікаў, у раёне ГЦ «Трыніці». Перыядычна байцы выбягалі і хапалі людзей з вуліц, спынялі машыны. Пазней пад’язджалі аўтазакі, затрыманых «перагружалі» і везлі ў РАУС Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў.
  • Днём і ўвечары затрымлівалі журналістаў. Яшчэ да пачатку пратэстаў быў затрыманы журналіст і музыкант групы Dzieciuki Алесь Дзянісаў.
  • Каля 20.40 падчас затрыманняў мірна сабраліся ў раёне вуліцы Дарвіна людзей быў затрыманы і журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч. У час затрымання яго білі. Схапілі і яго жонку Таццяну, яе таксама білі. Яе адпусцілі бліжэй да поўначы. Руслан застаецца ў Кастрычніцкім РАУС. Верагодна, яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Каля ратонды сабраліся прыблізна 100 чалавек, затрымлівалі з ваеннай тэхнікай і аўтазакамі, людзей выцягвалі проста з крамы, дзе яны спрабавалі схавацца.
  • Асаблівую ўвагу 11 жніўня сілавікі надавалі аўтамабілям. Спынялі і абшуквалі машыны, якія ехалі ў кірунку да цэнтра. Некаторых даганялі за тое, што яны сігналілі, іх спынялі, выцягвалі з машыны і затрымлівалі, машыны забіралі. VW Passat сутыкнуўся з ваеннай тэхнікай на Паповіча — відавочцы бачылі чатырох людзей, што ляжалі тварамі ў асфальт каля машыны.
  • У раёне філармоніі машына міліцыі заехала ў грамадзянскі аўтамабіль. Ім кіравала жанчына, а ў салоне была яе 5-гадовая дачка. У выніку сутыкнення дзяўчынка пацярпела. Яе завезлі ў бальніцу з моцным крывацёкам.

Выданню «Наша Н**а» аб тым, што здарылася з мамай і дзяўчынкай расказаў відавочца, які адвёз жанчыну з дзіцем у бальніцу. Паводле яго слоў, кіроўцу легкавой машыны забрала міліцыя.

— У машыне, якую збіў джып у Гродне, пацярпела дзяўчынка 5 гадоў, яна сплывала крывёю. Даставіў яе і маму ў хуткую, лекары сказалі, патрэбна аперацыя. Мужа затрымалі. Як усё было, я не ведаю, ехаў з вуліцы Суворава, убачыў мігалкі і паехаў у той бок. Вуліца апынулася перакрытая, бачу — разбітае аўто і жанчына ў крыві з дзіцем на руках, дзяўчынка крычала. Яны казалі, што не сігналілі, проста ехалі. Сілавікі сказалі ім, што самі вінаватыя. Муж [калі я іх вёз у бальніцу] патэлефанаваў жонцы і сказаў, што яго забрала міліцыя. Я патэлефанаваў праваабаронцам і расказаў усё. Яна перадала ім яго дадзеныя, каб ведаць, дзе яго шукаць потым, — распавёў мужчына.

На Савецкай плошчы журналістка Hrodna.life бачыла, як затрымлівалі зусім маладых хлопцаў - на выгляд не больш за 18 гадоў. Веласіпедыста забралі ў аўтазак разам з роварам. Пазней сілавікі прымусілі журналістку выдаліць фота і відэа. «Здымаць ваенных і ваенную тэхніку нельга», — сказалі яны. На плошчы было шмат вайскоўцаў, незразумела было, па якім прынцыпе затрымліваюць людзей.

На Вішняўцы сігналілі машыны, людзі пляскалі ў ладкі. Па мікрараёне ездзіла хуткая з міліцыяй унутры, паведамлялі гродзенцы.

Пратэсты апошніх трох дзён — самыя буйныя хваляванні ў незалежнай Беларусі за ўсю яе гісторыю. Але супрацьстаянне з уладай пачалося даўно.

Што рабіць, калі пацярпелі вы ці блізкія

Інфармацыю па затрыманых могуць падаць у міліцыі па тэлефоне 102, аднак на апрацоўку дадзеных усіх затрыманых патрэбны час, і ў першай палове дня 12 жніўня інфармацыі па некаторым людзям можа яшчэ не быць.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымлівалі, абавязкова паведаміце пра гэта гродзенскім праваабаронцам:

Віктар Сазонаў: +375 29 699 11 25

Уладзімір Хільмановіч: +375 33 686 50 42

Альбо на цэнтралізаваную гарачую лінію «Вясны»: @ViasnaSOS ці +375 29 543 38 66 (у тым ліку ў Viber)

Звязацца з рэдакцыяй Hrodna.Life, адправіць фота ці відэа, распавесці сваю гісторыю або навіну, можна, напісаўшы ў асабістыя паведамленні ў Telegram галоўнаму рэдактару @aliakseishota.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024