Новости

Што адбывалася ў Гродне гэтай ноччу? Затрымалі да 300 чалавек

Увечары 10 жніўня на вуліцы Гродна выйшлі сотні чалавек пратэставаць супраць вынікаў выбараў. Яшчэ днём супрацоўнікі міліцыі перакрылі цэнтр горада (Плошча Леніна і Савецкая) з дапамогай спецтэхнікі і загарод. Пратэстоўцы стараліся збірацца ў парках, каля чыгуначнага вакзала і будынка філармоніі.

Асноўныя сутыкненні з АМАПам і затрыманні адбываліся ў раёне прывакзальнай плошчы каля 21:00. Па паведамленнях чытачоў Hrodna.Life і сведак, сілавікі выцягвалі людзей нават з прыпаркаваных машын.

Многія гараджане выехалі пратэставаць на асабістых аўтамабілях. Пасля 23:00 былі заторы (вул.Церашковай), нягледзячы на позні час рух па ВКМ (аб'язной) быў як у будні дзень. На некаторых участках аўтамабілі рухаліся ў шчыльным патоку. Машыны сігналілі, некаторыя размахвалі бела-чырвона-белымі сцягамі і белымі стужкамі. Асабліва шумна было на кальцы каля гандлёвага цэнтра «Карона» на вуліцы Касманаўтаў, кальцы ля філармоніі і перакрыжаванні вуліц Паповіча і Савецкіх Пагранічнікаў.

Людзі на кальцы ля філармоніі

Бліжэй да ночы, каля 23:00, падзеі сталі разгортвацца на кальцы каля Філармоніі. Там некалькі сотняў чалавек выкрыквалі «Жыве Беларусь!». Калона аўтамабіляў міліцыі некалькі разоў прыязджала туды і жорстка разганяла людзей. Затрымлівалі дзясяткі чалавек. Вядома пра некалькіх пацярпелых. Людзі сталі разыходзіцца бліжэй да паўночы.

Па паведамленнях сведак аднаго з пратэстоўцаў каля філармоніі збілі службовым аўтамабілем. Іншыя сведкі паведамляюць, што яго збілі дубінкамі.

Паводле інфармацыі Hrodna.life затрыманых 10 жніўня везлі ў РАУСы раёнаў, турму і спартзалу Дэпартамента аховы на вуліцы жалезнай.

Чытайце таксама: «Чьего-то сына, я думала, отобью у них». О чем говорили люди под гродненской тюрьмой после задержаний 9 августа

Па нашых дадзеных, у горадзе затрымалі каля 200−300 чалавек. Многіх адпускалі ноччу. Даведацца, дзе знаходзяцца затрыманыя, можна ў дзяжурных частках РАУС горада, паведамілі Hrodna.Life у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024