Навіны

Пад Гроднам стварылі скульптуру — увасабленне аб’яднанага штабу Ціханоўскай

Драўляную скульптуру ці то трох амазонак, ці то кентаўрыц стварыў дызайнэр Зьміцер Сурскі пры ўдзеле мастака Васіля Верына, піша «Радыё С**бода».

Праца зробленая ў вёсцы Салацьце пад Гроднам, дзе мастакі зьбіраюцца на штогадовыя пленэры.

«Кентаўрыцы»

Зьміцер Сурскі сказаў «С**бодзе», што над назвай твору пакуль яшчэ думае:

«Матэрыял падказаў мне ідэю. Гэта драўляныя шпулі ад электрычнага кабэлю. Тры кабеты-палітыкі Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калесьнікава нагадваюць мне трох амазонак, жанчын-ваярак. Паўсталі яны нечакана для ўсіх, для ўлады найперш. Таму гэтае трыё — траянскі конь для ўладаў. Конь і чалавек — кентаўр. Тут — кентаўрыцы. Пакуль іх так называю».

Зьміцер Сурскі пакуль плянуе работу дапрацаваць і пакінуць у Салацьці. Наконт яе будучага разьмяшчэньня не загадвае.

Васіль Верын і Зьміцер Сурскі

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024