Новости

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў чэрвені выраслі. Крыніца — новыя пазыкі

За чэрвень 2020 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 916,4 млн долараў ЗША (на 11,6 адсотка) пасля зніжэння ў траўні на 3,7 млн Долараў ЗША (на 0,05 адсотка), паведамляе Нацбанк.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2020 года, паводле папярэдніх дадзеных, склалі 8 795,7 млн долараў ЗША (у эквіваленце).

Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені Нацбанк назваў паступленні ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый. Таксама павелічэнню рэзерваў спрыяў рост кошту манетарнага золата.

У чэрвені Беларусь размясціла два выпускі еўрааблігацый на агульную суму 1,25 млрд долараў. Грошы былі патрэбныя для рэфінансавання дзярпазыкі. Аблігацыі з пагашэннем ў лютым 2026 года размешчаны на 500 млн даляраў, паперы з пагашэннем у лютым 2031 года — на 750 млн долараў.

У чэрвені 2020 года ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 287 млн долараў ЗША.

Фінансавыя прагнозы

Згодна з Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд долараў ЗША.

У сваю чаргу міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings прагназавала, што ўзровень рэзерваў да канца года апусціцца ніжэй за ўзровень, які чакаюць улады, адзначае «Радыё С**бода». Згодна з прагнозам Fitch, беларускія рэзервы да канца года складуць $ 7,1 млрд. На думку аналітыкаў агенцтва, зніжэнне рэзерваў будзе абумоўлена пагашэннем Беларуссю дзяржаўнай пазыкі і больш нізкім аб’ёмам куплі валюты на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам у параўнанні з папярэднімі гадамі.

Чытайце таксама:
Еўрасаюз мае намер выдзеліць краінам-партнёрам 3 млрд еўра на ліквідацыю наступстваў COVID-19. Беларусь папросіць крэдыт

«Такога ніколі не было». Эксперты пра тое, як адрэагаваў рынак нерухомасці на рост долара

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024