Навіны

«Казалі, калі не адчынім, дзверы ўзарвуць». Чаму затрымалі адміністратара ТГ-канала Ігара Лосіка?

Да блогера Ігара Лосіка, аднаго з адміністратараў папулярнага тэлеграм-канала, прыйшлі з ператрусам. Пасля гэтага ён быў затрыманы. Дзе Ігар цяпер і што яму інкрымінуюць, пакуль невядома.

Пра затрыманне напісаў сам канал.

«Да аднаго з нашых адміністратараў Ігара Лосіка прыйшлі з вобшукам. Мы можам часова замарозіць гэты канал. Будзем трымаць вас у курсе праз гэты, ці іншыя каналы», — паведамляе ў ТГ-канале.

Чытайце таксама: Тэлеграм-канал «Краіна для жыцця» ўзламалі

Паводле папярэдняй інфармацыі, да Лосіка, які жыве ў Баранавічах, прыйшлі 9 чалавек, паказалі ордар на ператрус. У выніку Ігар Лосік быў затрыманы. Ператрус праводзілі следчыя і міліцыянты ў цывільным.

Пагражалі ўзарваць дзверы

Учас ператрусу жонка блогера Дар’я і іх палутарагадовая дачка былі ў пад’ездзе. У кватэру іх не пускалі. Там знаходзіўся Ігар, ейны бацька, трое панятых-суседзяў і сілавікі.

Да гэтага сілавікі жорстка патрабавалі адчыніць дзверы.

«Казалі, што калі не адчынім дзверы, іх узарвуць», — кажа Дарʼя.

Само затрыманне праходзіла наступным чынам:

«Яго ўвялі нібыта падпісаць нейкую тлумачальную, сказалі, што гэта максімум на 72 гадзіны. Насамрэч я не ведаю, наколькі яго забралі і куды павезлі. Усе супрацоўнікі былі без формы, у балаклавах, пасведчанні паказвалі, закрываючы фотакартку пальцам. То бок, хто гэта такія — я наагул не ў курсе!» — расказала яна.

Паводле Дарʼі, ніхто не патлумачыў, на якой падставе праводзіцца ператрус. Паказалі толькі пастанову ад Генпракуратуры на гэтую працэдуру.

У чым вінавацяць блогера — невядома. Аднак ордар можна значыць крымінальную справу.

Верагодна, звезлі ў Мінск

У блогера канфіскавалі ноўтбук, кампʼютар, магчыма, тэлефон. У канале напісалі, што затрыманне Лосіка было падрыхтаванай аперацыяй.

Найверагодней, ператрус у Ігара Лосіка праводзілі следчыя і міліцыянты з Мінску, і менавіта ў Мінск яго павезлі, піша Франак Вячорка, журналіст і грамадскі дзеяч. Ніякіх слядоў блогера ў Баранавічах няма. Мэта затрымання — дабрацца да Ігаравых каналаў, знішчыць іх ці спаралізаваць, мяркуе Вячорка.

«Цяпер мы шукаем адваката, раімся зь юрыстамі БАЖ, жонка Ігара шукае самога Ігара. Каналы працягваюць працаваць».

Караеў: акцыі кіруюцца праз тэлеграм і «Радыё Свабода»

Прычыну затрымання Лосіка ў канале звязалі з выказваннем міністра унутраных спраў Юрыя Караева.

Ён падкрэсліў, што «людзі, якія хочуць зрабіць вулічную рэвалюцыю, вельмі добра арганізаваны», піша БелТА. У якасці прыкладу ён прывёў стрым «Радыё Свабода» 18 чэрвеня. «Яны замянілі сабой стрым Ціханоўскага. У бягучым радку, з каментарамі самаарганізавацца і арганізоўваліся з некім: «ссоўваемся направа», «ссоўваемся налева», «разрыў ланцужка», — распавёў ён. Юрый Караеў звярнуў увагу, што яны не сыходзілі пасля таго, як было абвешчана, што пікет завяршыўся. «Яны ўжо дзейнічаюць цалкам свядома не ў мэтах пікета, а разумеюць выдатна, што вынайшлі і дэманструюць новую форму масавага мерапрыемства. Толькі гэта не ранейшы натоўп, а доўгі ланцужок. Але сутнасць ад гэтага не змянілася. Яны кіруюцца праз Telegram-каналы і праз стрым «Радыё Свабода».

Тэлеграм-канал Ігара Лосіка мае больш за 166 тысяч падпісчыкаў.

Чытайце таксама:
У Гродне адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі

«Перашкаджалі праезду і крычалі: „фашысты“». У Гродне судзілі прыхільнікаў Ціханоўскага

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024