Навіны

У Гродне адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі

У Гродне 19 чэрвеня, а 19:00 пачалася акцыя салідарнасці са зняволенымі. Людзі расцягнуліся ланцугом ад Дома Мураўёва на Савецкай плошчы да філармоніі. Машыны, што праязджалі міма, актыўна сігналілі. Агулам ў ланцугу стаяла блізу 600 чалавек, затрымалі і ўжо вызвалілі аднаго чалавека. Трансляцыя з месца ад Hrodna.life.

Гродзенцы выйшлі ў цэнтр у падтрымку зняволеных актывістаў, сябраў ініцыятыўных груп вылучэнцаў у кандыдаты і прэтэндэнта ў кандыдаты Віктара Бабарыкі. Яго затрымалі 18 чэрвеня разам з сынам, Эдуардам Бабарыкам, кіраўніком яго ініцыятыўнай групы. Абвінавачання ім яшчэ не прад’яўлена. Учора ў Мінску прайшла аналагічная акцыя — ланцуг салідарнасці - якая доўжылася больш за 7 гадзін.

А 19:20 жывы ланцуг расцягнуўся амаль да «Прыёрбанка» ў пачатку Старога моста.

А 19:30 міліцыянт заклікае ўсіх разысціся, папяржэджваючы, што знаходжанне там будзе расцэнена як незаконнае дзеянне.

Сёння — апошні дзень, калі можна было паставіць подпіс за прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцкія выбары. Пікеты былі на плошчы да 19:00.

Гродзенцы кажуць, што не лічуць сваё знаходжанне ў цэнтры нечым незаконным.

А 19:45 ланцуг стаў доўжыцца і на Савецкую вуліцу. «Я выйшла падтрымаць нашую краіну. Мяне ўсё задавальняе, не задавальняе наша ўлада,» — кажа гродзенка.

А 20:00 людзі расцягнуліся амаль да канца Старога моста.

Некаторыя прыйшлі з БЧБ-сцягамі.

Дзяўчыны малююць на твары «97%».

Некаторыя паказваюць «V» — знак, які выкарыстоўвае Валерый Цапкала.

Гродзенцы прыйшлі ў тэматычных масках.

Дзяўчына прыйшла на акцыю салідарнасці з кнігай Оруэла.

Гродзенец расказаў, што пацук Ларыса «ўсімі лапкамі за ўсіх кандыдатаў, акрамя аднаго».

Перыядычна прыязджаў аўтамабіль са сцягам «Страна для жизни».

А 20:25 відавочцы паведамілі, што шлях на мост з боку Гарнавых перакрылі, людзям забараняюць стаяць на мосце. Машыны гучна сігналяць, на ходніку — супрацоўнікі АМАП, але людзі не расходзяцца.

Людзі стаяць ланцугом ужо да філармоніі. Затрыманняў пакуль няма. У раёне плошчы ланцуг разасяродзіўся. На мосце — супрацоўнікі ў цывільным, пастаянна сігналяць машыны.

Каля «Прыёрбанка» былі прыпаркаваныя два мікрааўтобусы з гродзенскімі нумарамі, кіроўцы ў цывільным. Пазней яны з’ехалі.

Блізу 21:50 людзі ў канцы моста сталі разыходзіцца.

Каля кальца на Гарнавых выпісвае штрафы ДАІ, спынілі машыну з вялікім бел-чырвона-белым сцягам.

У 21:05 удзельнікі акцыі і міліцыя з моста пайшлі на Савецкую плошчу. Сярод людзей ходзяць двое ў балаклавах і цывільным адзенні, перагаворваюцца з АМАПам. Ёсць і іншыя службоўцы ў цывільным.

Блізу 22:15 людзі разышліся. 19 чэрвеня акцыі падтрымкі праходзілі ў многіх гарадах Беларусі. У Гродне, паводле «Вясны», затрымалі аднаго чалавека, лідскага актывіста Дзяніса Рудзевіча. На наступны дзень ён быў ужо вызвалены.

Чытайце таксама: У Мінску ўздоўж цэнтральнага праспекта стварылі ланцуг салідарнасці: акцыя доўжылася амаль сем гадзін

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024