У Гродне памерла 64-гадовая жанчына. Лекары сказалі - ад пнеўманіі, і забаранілі адчыняць труну

Ганна Бабылёва з Гродна працавала майстрам змены на гродзенскім прадпрыемстве металічных вырабаў «Цветлит», піша n*.by.

«Яна была ў адпачынку, пасля выйшла на працу, і праз пару дзён паднялася тэмпература, — расказаў «Нашай Н**е» сын жанчыны. — Мама спачатку не хацела ісці ў паліклініку. Але пайшла, там ёй ставілі дыягназ «вострая рэспіраторна-вірусная інфекцыя».

Пасля жанчыне стала горш. 24 мая яе шпіталізавалі.

Дыягназам паставілі пнеўманію: спачатку аднабакавая, пасля двухбаковая.

31 мая Ганна Бабылёва памерла.

«Мы прасілі, каб дазволілі хаця б адкрыць труну, але дактары катэгарычна забаранілі. Сказалі хаваць у закрытай труне, ніякага адпявання, развітання», — кажа сын.

Па яго словах, у Ганны Пятроўны ўсё жыццё былі праблемы са здароўем. У адным з бальнічных было пазначана, што жанчына мела ішэмічную хваробу сэрца. Але, кажа сын, дактары ў бальніцы сказалі яму, што маці памерла ад пнеўманіі.

«Тэсты на каранавірус ёй рабілі. Першы быў адмоўным. Другі — пакуль не ведаем», — сказаў сын.

Пахавалі Ганну Бабылёву 2 чэрвеня. Ёй было 64 гады.

Чытайце таксама:
У Беларусі па-ранейшаму ўжываюць гідроксіхлорахін супраць канаравірусу. WHO прызнала, што ён можа нашкодзіць

Беларусь — у топ-5 краінаў Еўропы паводле прыросту інфікаваных каронавірусам

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024