Навіны

Анлайн-сустрэча з музыкам ЛСП Пятром Клюевым: як прабіцца на вялікую сцэну і захаваць сяброў, сям’ю і сумленне

Адкрытая анлайн сустрэча з Пятром Клюевым, удзельнікам праектаў ЛСП і Love Machine, адбудзецца 10 чэрвеня.

Пётр Клюеў нарадзіўся і атрымаў першую музычную адукацыю ў Гродна, але адразу пасля сканчэння школы паездзіў па вучэльнях і клубах Аўстрыі і Італіі.

Пасля вяртання на Радзіму ў 2011 г. распачаў самастойную музычную кар’еру — не баяўся эксперыментаваць у розных жанрах, супрацоўнічаў з рознымі музыкамі і трапіў ва ўкраінскі «Х-Фактар».

У 2016-м Пятра запрашаюць у праект ЛСП, з якім музыка дае дзясяткі канцэртаў у Расеі, Украіне і Беларусі.

Актыўны перыяд музычнага пошуку суправаджаецца непаразуменнямі ў сям'і, Пётр сыходзіць, але не паліць масты з былой жонкай і актыўна ўдзельнічае ў выхаванні дачкі.

Цяпер музыка заняты Love Mashine — уласным музычным праектам, а нядаўна ў сям'і Клюева на свет прыйшоў хлопчык. Сапраўды не толькі music, але і love машына! Што ён запраўляе?

Ну і вішанька на торце — Пётр, канечне ж, яшчэ і грамадска актыўны ды беларускамоўны.

Дадатковая інфармацыя пра тое, на якой онлайн-пляцоўцы адбудзецца сустрэча з музыкам, з’явіцца неўзабаве, але ўжо цяпер можаце дасылаць пытанні, ну і, канечне, паслухаць музыку Пятра.


Сустрэча з Пятром, якая адбудзецца 10 чэрвеня ў 20.00, распачынае цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім, які ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых „Студыя карысных кампетэнцый“, ГА» Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

У чэрвені і ліпені вядомы беларускі прадусар і журналіст Алесь Залеўскі запросіць да сябе ў онлайн-эфір яшчэ двух цікавых гасцей.

У час сустрэчы з Максімам Шведам, рэжысёрам і заснавальнікам руху ЖЭС-арт фупрэматызм, гаворка пойдзе пра тое, ці можна самарэалізавацца і зарабляць на мастацтве ў Беларусі.

Другі госць - Верасень, блогер, музыка і заснавальнік downshifter.by.

Чалавек, які прайшоў з табурэтам вакол свету, а цяпер жыве і самарэалізоўваецца на беларускай вёсцы. Паразмаўляем з ім пра тое, як гэта магчыма і дзеля чаго можна пакінуць Вялікі горад.

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў гэтых і іншых цікавых сустрэчах можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024