
Фота: patan.by
22 мая памёр Міхаіл Зубрыцкі, галоўны патолагаанатам Гродзенскай вобласці. Ён быў заражаны каранавірусам. Смерць Hrodna.life пацвердзілі некалькі крыніц, у тым ліку калегі медыка з Гродзенскага абласнога клінічнага патолагаанатамічнага бюро.
Паводле інфармацыі Hrodna.lifе, Міхаіл Зубрыцкі тыдзень знаходзіўся ў коме. 22 мая ён пачаў прыходзіць у сябе, але паляпшэнняў не наступіла. Яму было 50 гадоў.
Сярод патолагаанатамаў колькасць захворванняў падчас эпідэмій павялічваецца ў дзесяць разоў. Так было і пры птушыным грыпе, і пры атыповай пнеўманіі, кажуць судмедэксперты.
У 1994 годзе Міхаіл Зубрыцкі скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў у Гродзенскім абласным клінічным патолагаанатамічным бюро – спачатку на пасадзе ўрача-патолагаанатама, з 1999 года – загадчыка аддзялення, з 2009 – начальніка бюро. Быў галоўным патолагаанатамам Гродзенскай вобласці.
Член Беларускага Навуковага Таварыства патолагаанатамаў. У 2007 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. У 2018 прысвоена вучонае званне дацэнта, паведамляецца на сайце Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Аўтар 141 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 3 інструкцый па ўжыванні, 2 ЭУМК для студэнтаў, 1 патэнт на вынаходствы.
Асноўным кірункам дзейнасці Зубрыцкага было выяўленне марфалагічных змяненняў у арганізме чалавека пры розных вірусных інфекцыях.
Рэдакцыя Hrodna.life выказвае спачуванні блізкім.
На 24 красавіка ў Гродзенскай вобласці было 347 выпадкаў каранавіруса. Пасля гэтага Міністэрства аховы здароўя перастала публікаваць звесткі з разбіўкай па рэгіёнах. Па дадзеных на 5 траўня, з медыцынскіх устаноў вобласці выпісалі ўжо 142 чалавека, якія перахварэлі на каранавірус. Упершыню аб смерці пацыента з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй у Гродне Hrodna.life стала вядома 13 траўня.
В Гродно от коронавируса умерла первая пациентка
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Вера Таратухіна, былая кіраўніца віннага бара «Чырвоным па белым» (пазней «Кей Бі»), прапанавала пасяліць катоў…
Гродзенец Алег Тарасенка паўдзельнічаў у папулярным расійскім тэлепраекце «Давай поженимся». Ён - былы муж гродзенскай…
Уласнік кампаніі «Контэ Спа» Валянцін Байко папрасіў Польшчу зняць з яго забарону на ўезд, але…
Будынак на Вялікай Траецкай, 57 у Гродне перабудуюць пад выставачную залу. Гэта стала вядома з…
У Гродне мадэрнізуюць легендарнае кафэ "Спадчына" па вул. Лідская, 21а. Падрабязнасці праекта пакуль невядомыя. Вытворчае…
З'явіўся графік капрамонтаў жылых дамоў у Гродне на 2026-2030 гады, а таксама дамоў, дзе ў…