Пазбавіць права выкладаць. Прысуд настаўніку, які курыў з вучнямі марыхуану, аспрэчаць у абласным судзе

Справу аб выкладчыку, які курыў марыхуану з непаўнагадовымі, разгледзяць у Гродзенскім абласным судзе. Раней яго асудзілі да 8 гадоў абмежавання волі. З прысудам суда Ленінскага раёна не пагадзіліся абодва бакі.

Па дадзеных следства, 38-гадовы гродзенец з верасня 2018 года па кастрычнік 2019 года набываў марыхуану і частаваў ёю вучняў. Судовае разбіральніцтва доўжылася амаль два месяцы.

Абвінавачаны атрымаў восем гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у куплі наркотыкаў без мэты і з мэтай збыту, схіленні вучняў да ўжывання наркотыкаў і прадастаўленні памяшкання для ўжывання. Суддзя таксама запрасіў штраф — 250 базавых велічынь.

Што кажа адвакат?

Адвакат абвінавачанага паведаміў Hrodna.life, што апеляцыя на рашэнне суда Ленінскага раёна Гродна была пададзеная. Якога выніку будуць дамагацца ў абласным судзе, ён не распавёў, спасылаючыся на адвакацкую таямніцу.

Раней адвакат прасіў прызначыць мінімальнае пакаранне паводле ч. 1 арт. 328, не звязанае з пазбаўленнем волі. Ён казаў, што віна па арт. 332 ч. 1 і арт. 331 ч. 2 КК (скланенне непаўналетніх да ўжывання наркотыкаў і прадастаўленне для гэтага памяшкання), не даказаная.

Што кажа бок абвінавачвання?

Бок абвінавачання таксама падаў апеляцыйны пратэст. У ім просяць прызнаць А. вінаватым па ч. 3 арт. 328. Таксама бок абвінавачвання не згодны з тым, што суд выключыў эпізоды, калі А. схіляў непаўналетніх да ўжывання наркатычных сродкаў і прадастаўляў памяшканне ў перыяд часу з верасня 2018 года па 4 кастрычніка 2019.

 — Суд падзяліў ч. 3 арт. 328 на ч. 1 і ч. 2 арт. 328 і, адпаведна, прызначыў меншае пакаранне. Мы лічым, што кваліфікацыя дзеянняў абвінавачанага па ч. 1, ч. 2 арт. 328 няправільная, а яго дзеянні трэба кваліфікаваць па ч. 3, — паведаміў Hrodna.life пракурор.

Таксама бок абвінавачвання просіць аб пазбаўленні А. права займацца дзейнасцю, звязанай з аказаннем іншых відаў адукацыі, не ўключаных у іншыя групоўкі, на пяць гадоў.

Бок абвінавачвання запытае тое ж пакаранне, што і ў судзе Ленінскага раёна Гродна, — 11 гадоў пазбаўлення волі.

Як ішло судовае разбіральніцтва?

У справе — трое непаўналетніх пацярпелых. З адным пацярпелым налічваецца тры эпізоды, другім — дзевяць, трэцім — дванаццаць. З паказанняў вынікае, што вучні разумелі, што гаворка ідзе аб марыхуане — наркотыку. Некаторыя апраўдваюцца, што толькі падчас другога ўжывання даведаліся, што марыхуана забароненая ў Беларусі. Тым не менш, згаджаліся ўжываць яе і далей.

У канцы следства мужчына даў паказанні і сказаў, што з вучнямі ён курыў палын і шалфей, а замест ЛСД былі раздрукаваныя кавалачкі паперы. Па яго словах, ён спецыяльна ствараў ілюзію чагосьці забароненага, калі кожны з вучняў заўважыў у кабінеце прыстасаванні для курэння марыхуаны. Таго, што ён сам ужываў і аднойчы набыў марыхуану, выкладчык не адмаўляе.

Відэа. Настаўнік у Гродне частаваў дзяцей наркотыкамі на гуртку па робататэхніцы

Собрать деньги и свидетельствовать в суде. Родители хотят поддержать учителя, которого задержали за вовлечение несовершеннолетних в употребление наркотиков

«Дзеці па ім млелі». Бацькі стаяць гарой за выкладчыка робататэхнікі, якога «ўзялі» за марыхуану

Судзяць выкладчыка робататэхнікі, які частаваў марыхуанай вучняў

«Падабалася і ўсё». Суд апытаў вучняў, якіх выкладчык частаваў марыхуанай

«Мы курили полынь». Преподаватель с марихуаной дал показания в суде

Наркакантроль распавёў, як затрымлівалі выкладчыка, які частаваў марыхуанай вучняў

32 родителя поддержали преподавателя, которого судят за марихуану

Какое наказание запросили для преподавателя, которого судят за марихуану

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024