Навіны

Беларусь — першая ў Еўропе па колькасці новых захворванняў на COVID-19 на душу насельніцтва

6 траўня БТ назвала фэйкам зьвесткі расейскага Першага каналу, што Беларусь — на трэцім месцы ў Эўропе паводле прыросту захворваньняў на каранавірус на мільён насельніцтва. Цяпер Беларусь паводле гэтага паказьніку на першым месцы ў Эўропе, піша С**бода.

Менавіта гэта вынікае з аналізу дадзеных на сайце worldometers.info за 10 траўня. У гэты дзень у Беларусі было выяўлена 97 новых выпадкаў захворваньня COVID-19 — гэта пятае месца ў сьвеце сярод 214 дзяржаў і тэрыторый і першае — у Эўропе сярод 50 краін.

Наступнай за Беларусьсю паводле гэтага паказьніку ў Эўропе ішла Расея — 75 новых захворваньняў на мільён насельніцтва.

Усяго ў Расеі ў гэты дзень было 11 012 выпадкаў захворваньня (другое месца ў сьвеце пасьля ЗША), а ў Беларусі — «усяго» 921 выпадак. Але насельніцтва Расеі ў 15 разоў большае. Таму і атрымліваецца, што колькасьць новых захворваньняў на душу насельніцтва ў Беларусі большая, чым у Расеі.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024