На паркоўцы на Вялікай Траецкай заменяць асфальт. Ці ўвядуць плату за карыстанне?

На вялікай паркоўцы за «Абухоўскім» магазінам цалкам заменяць асфальт. Працы пачнуцца адначасова з перакрыццем вуліцы Вялікая Траецкая для кладкі фінальнага асфальту, паведамляе «АвтоГродно».

Па падліках «АвтоГродно», у пікавыя гадзіны паркоўка змяшчае каля 150 легкавых аўтамабіляў. З-за адсутнасці разметкі, машыны могуць паркавацца ў некалькі шэрагаў, блакуючы адзін аднаму выезд. Цяперашняя рэканструкцыя паркоўкі будзе ўключаць у сябе і яе добраўпарадкаванне, магчыма, разметка тут таксама з’явіцца.

Ці стане паркоўка платнай пасля рэканструкцыі?

Верагодна, гэта пытанне часу. Ідэя аб спагнанні платы з’явілася ў 2017 годзе, адначасова пачалася распрацоўка праектнай дакументацыі. Чакалася, што ўсе грошы ад аплаты паркоўкі паступяць наўпрост у гарадскі бюджэт, а расходавацца будуць на добраўпарадкаванне горада, рамонт стаянак, пасадку кветак, прывядзенне ў парадак газонаў. Аднак ідэя не была рэалізаваная.

Праз тры гады, у пачатку 2020, зноў з’явілася інфармацыя аб тым, што паркоўку магчыма зробяць платнай. Зайшла гаворка аб тым, што ёй патрэбны гаспадар, які б адлічваў ў гарадскі бюджэт 70% выручкі ад абслугоўвання аўтаўладальнікаў. Але дэталёвых рашэнняў на гэты конт няма. Таму пакуль у адрамантаванай паркоўкі статус бясплатнай захаваецца.

У планах — будаўніцтва інфраструктуры

Чакаецца, што на яе будуць заязджаць турыстычныя аўтобусы. Таму ў планах — будаўніцтва грамадскай прыбіральні і стварэнне ўсёй інфраструктуры, каб і турысты маглі там спыняцца, і гараджане, атрымаўшы адпаведны камфорт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024