Навіны

Беларусі вылучаць 3 млн еўра на барацьбу з COVID-19 па трансмежавай праграме. Дапамогу атрымаюць дзве бальніцы ў Гродне

Праграма трансмежавага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна» на 2014−2020 гады, фундаваная Еўрасаюзам, вылучыць установам трох краін сродкі на барацьбу з COVID-19, піша belta.by са спасылкай на беларускае прадстаўніцтва праграмы.

Сумесны маніторынгавы камітэт праграмы ўхваліў вылучэнне дадатковых 3 млн еўра на фінансаванне праектаў у сферы аховы здароўя. Падтрымку для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй атрымаюць бальніцы і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання.

Беларусь прадстаўляюць восем устаноў. У Гродне дапамогу атрымаюць універсітэцкая клініка і клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі. Таксама падтрымку падзеляць дзве бальніцы ў Брэсце, Жабінкаўская ЦРБ, ўпраўленне па адукацыі Ленінскага раёна Брэста, Мінскі абласны раддом і клінічная бальніца.

За гэтыя сродкі ўдзельнікі 12 трансмежавых праектаў змогуць набыць дадатковае абсталяванне або правесці мерапрыемствы для лепшага рэагавання на крызісную сітуацыю.

Брусэль: Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19, калі будзе выконваць рэкамендацыі СААЗ

В нынешней программе трансграничного сотрудничества проекты в сфере здравоохранения реализуют 30 организаций-партнеров из трех стран. Они уже получили доступ к общей сумме в размере около 24 млн евро из средств ЕС. Всего программа «Польша — Беларусь — Украина» существует более 15 лет, охрана здоровья — одно из приоритетных направлений.

У Беларусі пацвердзілі 14 917 выпадкаў каранавіруса. Чаму такі прырост хворых і што ў суседніх краінах

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024