Навіны

Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці

Рэстараны, кафэ і бары ў Гродне абмяжоўваюць час працы або часова зачыняюцца. Дыскатэкі працуюць да 23.00, дзейнасць кальянных абмежаваная. Тым часам многія заклікаюць падтрымаць лакальны бізнес і любімыя месцы, каб пасля каранціну вы зноў маглі хадзіць туды. Установы, у сваю чаргу, уводзяць зніжкі ці інакш імкнуцца прыцягнуць наведвальнікаў.

Хто часова закрыўся?

Сышлі на канікулы: бар «Корица», кавярня «Віленская» (былая «Ці&Кава»), «Чабурэчная» на Віленскай, рэстаран «Бакст», бар «Куба», рэстабар «Гранат», фастфуд «Club Kebab», творчы каворкінг «Найла».

Кавярні «Наша Кава» і «Справа»

Кавярня працуе з новым графікам — з 10.00 да 22.00 штодня. «Гасцей зусім няшмат, чэргаў няма, таму мы працуем не толькі ў фармаце „з сабой“, але і ў звыклым рэжыме. У нас ёсць антысептык, мы суперчаста дэзінфікуем паверхні, дзвярныя ручкі, выключальнікі, рэгулярна праветрываем памяшканне і просім вас трымаць дыстанцыю», — пішуць супрацоўнікі.

«Наша Кава» на знізіла коштаў. Замест гэтага кавярня пералічвае 20% выручкі ад продажаў на вынас на збор грошай на куплю сродкаў індывідуальнай абароны лекарам. Купляючы каву ў іх, вы дапамагаеце змагацца з пандэміяй.

Таксама ў «Нашай Каве» запусцілі дастаўку кавы, дэсертаў, круасанаў і кававага зерня.
Ежу можна замовіць і з другой установы гэтай сеткі - кавярні «Справа». У пешай даступнасці ад кавярняў дастаўка бясплатная, па горадзе — 2 рублі, пры замове ад 10 рублёў бясплатна. Дастаўшчык будзе ў пальчатках, у яго ёсць антысептык.

Кавярня «Просто кофе»

На ўсе дэсерты з сабой — зніжка 20%. І, вядома, у кафэ ёсць антысептык.

Кавярня «Проходная»

На ўсе пазіцыі меню — зніжка 25%.

Кавярня «Джэзва»

Меню з сабой — са зніжкай 20%.

Рэстабар «Rozmarin»

У дастаўцы дзейнічае зніжка — 15%. Зніжка на вынас — 25%.

Кавярня «Кофе Саунд»

Тут павялічылі дыстанцыю паміж столікамі. Рэкамендуюць браць каву з сабой і апрацоўваць рукі антысептыкам, які тут ёсць.

Этнакрама «Цудоўня»

Крама арганізавала бясплатную дастаўку па Гродне сваімі сіламі. Па Беларусі тавары з «Цудоўні» даставіць пошта.

Тайм-кафэ «Портал»

Тут адмянілі ўсе мерапрыемствы, але арэндаваць памяшканне пад вашу адказнасць вы можаце.

Бар «Craft»

Бар змяніў час працы: у панядзелак тут закрыта, у іншыя дні ён працуе з 18.00 да апошняга кліента, але мінімум да 1.00.

Вадкае мыла ў прыбіральні замянілі медыцынскім антыбактэрыйным сродкам, кожнаму наведвальніку дадаткова прапануецца апрацаваць рукі антысептыкам, усе паверхні рэгулярна праціраюць дэзінфікуючым сродкам.

Па жаданні кліента напой могуць падаць у аднаразовым пластыкавым кубачку. Посуд мыюць адмысловым дэзінфікуючым сродкам. Пол таксама мыюць антыбактэрыйным сродкам, што выкарыстоўваюцца ў бальніцах і паліклініках.

Чытайце таксама: Успеть, пока не растаяла рюмка. В Гродно открылся первый «крафтовый» бар


Бар «Фарадэй»

Бар павялічыў колькасць прыборак. Дзвярныя ручкі і паверхні часта праціраюцца дэзінфектарамі. Праверылі магутнасць вентыляцыйных сістэм. Супрацоўнікі з прыкметамі любых захворванняў працаваць не будуць.

Для тых, хто замаўляе з сабой, ёсць зніжка 20%. Бар гатовы да павелічэння заказаў на дастаўку.

BIG BAR

У пятніцу і суботу бар абмяжоўвае колькасць гасцей — не больш за 80 чалавек. Госці пры ўваходзе будуць дэзінфікаваць рукі антысептыкам.

Дыскатэк і дыджэяў не будзе, будзе караоке і музыка. Працуе бар у выхадныя без змен: 18: 00−06: 30.

Квізы

Арганізатары «Мозгобойни» прапануюць пагуляць онлайн. Для гэтага ёсць MozgoParty — квіз для хатніх вечарынак. Больш за 80 гульняў даўно чакаюць вас па спасылцы. Гэтак жа можна пагуляць у анлайн-гульню ў супольнасці.

Квіз «VSпомнить VSё» таксама выклаў сваю анлайн-гульню, пры гэтым бясплатна.


Чытайце таксама:

«Самоизоляция — это когда есть на что жить». Как чувствует себя мелкий бизнес в условиях кризиса?

«Ситуацию, в которой оказался бизнес, в расчет не берут». Кафе в Гродно в два раза подняли арендную плату

В Гродно закрывается кофейня AvaCava

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024