У Палацы тэкстыльшчыкаў мастацтва не будзе. Карціны пакажуць у замку

Мастацкую экспазіцыю плануецца размясціць у правым крыле Новага замка. У былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў з’явяцца аддзелы гісторыі і прыроды. Змяняць гэтыя рашэнні не плануецца. Такі адказ на зварот блогера Яўгена Аснарэўскага і гісторыка Мечыслава Супрона дало ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама.

У калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея знаходзяцца 2280 карцін — 815 адзінак жывапісу і 1467 графікі. З іх 43 карціны канца 18 — пачатку 40-х гг 20 ст. З іх 41 карціна выстаўлена ў пастаянных экспазіцыях. Астатнія творы — пасляваеннага і сучаснага перыяду. Менавіта гэты перыяд хочуць прадставіць у мастацкай экспазіцыі, якая ствараецца.

Фота: Уладзімір Аплевіч
Як лічаць улады, размяшчэнне мастацкай экспазіцыі на плошчы 1670 кв.м. у Новым замку дазволіць забяспечыць яе большай колькасцю наведвальнікаў. У тым ліку за кошт турыстаў, якія наведваюць комплексныя экспазіцыі. Таксама экспазіцыя будзе гарманічна стасавацца з архітэктурай замка і ўжо існуючай пастаяннай экспазіцыяй «Захаваныя каштоўнасці».


Чытайце таксама: «Ганьба, што яго няма». Навошта Гродна мастацкі музей і калі ён можа з’явіцца


Таксама новыя экспазіцыі з’явяцца ў Старым замку. У флігелях Новага замку адкрыюць сувенірную краму і музейную кавярню, якая, на думку чыноўнікаў ад культуры, можа стаць пляцоўкай для сустрэч прадстаўнікоў мастацкай інтэлігенцыі.

Таксама ў адказе адзначана, што ў Гродне дзейнічаюць дзве прыватныя галерэі, а выставы праходзяць у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Гродзенскай выставачнай зале, культурным цэнтры «Фестывальны». Для параўнання: ва ўсіх іншых абласных цэнтрах асобны мастацкі музей усё ж ёсць.

Фота: Уладзімір Аплевіч
Блогер і гісторык дасылалі зварот ва ўпраўленне культуры, бо грамадскія актывісты, прадстаўнікі турызму, мастакі і іншыя ўжо даўно дамагаюцца, каб у Палацы тэкстыльшчыкаў, дзе зараз праходзіць рэканструкцыя, адкрыўся паўнавартасны музей мастацтва.
Фота: facebook.com

У Гродне можа зачыніцца апошняя прыватная галерэя

У Гродне збіраюць подпісы за адкрыццё мастацкай галерэі ў былым Палацы тэкстыльшчыкаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024