Прарасійскія рэсурсы заклікаюць Пуціна ўзяць пад кантроль «знешнія межы» Саюзнай дзяржавы на падставе барацьбы з каранавірусам

На прарасійскіх інтэрнэт-рэсурсах з’явіўся зварот ад імя «грамадзян РБ і РФ, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь» на адрас прэзідэнта і прэм’ер-міністра Расіі, піша n*.by. У ім просяць прыняць меры па абароне межаў Саюзнай дзяржавы.

Прэзідэнта Беларусі абвінавачваюць у самаўхіленні «ад сваіх канстытуцыйных абавязкаў». Аўтары звароту заклікаюць кіраўніцтва Расіі «прыняць экстраныя меры для забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы, яе знешніх межаў, абароны здароўя насельніцтва і нераспаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на ўсёй тэрыторыі Саюзнай дзяржавы».

«Рэспубліка Беларусь (РБ) — член Саюзнай дзяржавы, застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўлады недаацэньваюць дадзеную пагрозу, — пішуць аўтары звароту. — Беларускае кіраўніцтва ігнаруе рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, не прадпрымае адэкватных мер па перакрыцці дзяржаўных межаў з мэтай недапушчэння пранікнення каранавіруснай інфекцыі з трэціх дзяржаў, падвяргаючы рызыцы жыццё і здароўе мільёнаў суайчыннікаў на тэрыторыі РБ і РФ».

У звароце сцвярджаецца, што прэзідэнт Беларусі «дэманструе ўсе прыкметы недзеяздольнасці».

«У сувязі з экстраардынарнай сітуацыяй, якая склалася ў Рэспубліцы Беларусь, пагрозай жыццю і здароўю нашых суайчыннікаў, у адпаведнасці з Канстытуцыяй РФ, Дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а таксама iншымi міжнароднымі абавязацельствамі, улічваючы, што Рэспубліка Беларусь у крытычны момант сваёй гісторыі засталася без адэкватнага і адказнага кіраўніцтва, просім расійскія ўлады прыняць экстраныя меры для забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы, яе знешніх межаў, абароны здароўя насельніцтва і нераспаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на ўсёй тэрыторыі Саюзнай дзяржавы», — гаворыцца ў звароце.

Чытайце таксама: Больш за 5 не збірацца: як каранавірус змяніў жыццё беларусаў у розных краінах

Мінулыя дні сетка прарасійскіх інтэрнэт-рэсурсаў, арыентаваных на Беларусь, распаўсюджвала фэйкавую інфармацыю пра тое, што ў Беларусі «сканчаюцца валютныя рэсурсы» і што «тысячы студэнтаў з заражаных ВНУ ўтрымліваюцца ў бальніцах і інтэрнатах, якія былі ператвораныя ў ізалятары».

Учора Еўрасаюз апублікаваў інфармацыю пра тое, што расійская прапаганда пачала распаўсюджваць разнапланавыя фэйкі, звязаныя з каранавірусам і скіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў розных краінах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024