Навіны

«Фронт барацьбы павінен быць адзіным і непахісным». Гродзенская каманда склала маніфест да ўдзельнікаў праймерыз

Прадстаўнікі грамадскіх і палітычных арганізацый Гродна 18 сакавіка прынялі маніфест да ўдзельнікаў праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата на выбары прэзідэнта Беларусі ад дэмакратычных сіл.

Апошні этап праймерыз прайшоў 17 сакавіка ў Баранавічах. Да Гродна прэтэндэнты на адзінага кандыдата так і не даехалі. Праймерыз былі спынены па прычыне каранавіруса і шэрагу іншых пытанняў.

Вадзім Саранчукоў:

— Я ў апазіцыі з 1996 года і гэта больш за палову майго жыцця. Гэта шлях, на якім я бачыў безліч сварак, найперш абумоўленых амбіцыямі асобаў. Мы ў Гродне навучыліся ставіць інтарэсы справы вышэй за асабістыя і працаваць разам. Калі камусьці трэба тренінг на гэту тэму — любы сябар гродзенскай каманды можа яго правесці. Пасыл сёння вельмі просты: фронт барацьбы павінен быць адзіным і непахісным. Мы павінны нарэшце навучыцца верыць і давяраць адзін адному. Альбо трэба перастаць дурыць галовы майму народу і дарагім мне людзям.

Сяргей Верамеенка:

— Супольныя і злажаныя дзеянні дэмакратычных сіл Беларусі гродзенскія актывісты лічаць неабходнай умовай для далейшага паспяховага ўдзелу ў кампаніі 2020. Працэс праймерыз, ініцыяваны кіраўнікамі палітычных партый, мусіць з’ядноўваць, а не раструшчваць дэмакратаў. На дадзены момант у праймерыз абвешчаны перапынак да траўня. Лічым, што два месяцы — дастатковы адрэзак часу, каб улагодзіць усе спрэчныя пытанні і працягнуць рэалізацыю першапачаткова азначаных задач.

Маніфест гарадзенская каманды

Лічым адзінства дэмакратычных сілаў неабходнай умовай эфектыўнай працы ў электаральнай кампаніі 2020. Удзел гарадзенскага актыву ў кампаніі лічым мэтазгодным пры выкананні наступных патрабаванняў:

— Вяртанне ў праймерыз усіх папярэдніх удзельнікаў
— Выкананне ўсіх папярэдніх дамоўленасцяў
— Адпаведнасці працэдуры дэмакратычнаму духу
— Увядзенне мараторыя на ўзаемную крытыку паміж прэтэндэнтамі

Прапануем выкарыстаць вымушаны перапынак для вырашэння азначаных пытанняў. У адваротным выпадку разглядаем магчымасць устрымацца ад удзелу ў кампаніі 2020.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024