Гродзенцаў запрашаюць у Школу здаровага даўгалецця

Мільёны сталых людзей па ўсім свеце сутыкаюцца з дэменцыяй. Гэта вялізнае выпрабаванне як для самога чалавека, так і для яго блізкіх. «Універсітэт Залатога Веку» стварыў Школу Здаровага Даўгалецця для тых, хто хоча быць узброены сучаснымі ведамі пра тое, як можна папярэдзіць дэменцыю, своечасова заўважыць яе прыкметы, навучыцца эфектыўна дапамагаць тым, хто жыве з ёй.

Гэта бясплатны двухдзённы семінар для тых, хто хоча больш даведацца пра прафілактыку дэменцыі і асаблівасці дагляду за сваімі блізкімі, якія жывуць з дэменцыяй, пра тое, як спраўляцца са стрэсамі, якія выклікаюць розныя захворванні і ствараюць мноства праблем у нашым жыцці.

Запрашаюць да ўдзелу ў Школе студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку» ды іншых жыхароў горада.

Заняткі ў межах Школы вядуць:

Кацярына Сяргеява, псіхолаг грамадскага дабрачыннага яўрэйскага аб’яднання «Хэсэд-Рахамім» (Мінск).

Павел Джулай, медыцынскі псіхолаг. Галоўны медыцынскі псіхолаг па Гродзенскай вобласці (2011−2019).

У час Школы вы даведаецеся:

  • як працуе памяць чалавека
  • як з узростам змяняюцца функцыі нашага мозга і што трэба рабіць для таго, каб прыпыніць негатыўныя перамены
  • якія страхі і пачуцці пераследуюць чалавека, калі ён усведамляе, што гэтыя функцыі прызгасаюць
  • што можна рабіць, каб як мага даўжэй заставацца ў добрай форме альбо не пагаршаць сітуацыю
  • як зразумець, што ў чалавека дэменцыя
  • як размаўляць з чалавекам з дэменцыяй

Вы навучыцеся:

  • падтрымліваць людзей, якія жывуць з дэменцыяй і іх блізкіх
  • правільнымі словамі распавядаць іншым людзям пра ўсё, што даведаецеся ў час заняткаў Школы
  • разбірацца ва ўласных эмоцыях, каб больш эфектыўна спраўляцца як з праблемамі людзей, за якімі вы даглядаеце, так і з уласнымі праблемамі.

Гэта не толькі магчымасць атрымаць карысную інфармацыю, але і шанс выказацца, падзяліцца сваім досведам, знайсці падтрымку ад спецыялістаў і іншых удзельнікаў Школы!

Калі? 14 сакавіка з 10.00 да 16.00 (з перапынкамі, арганізатары таксама забяспечваюць абед для ўдзельнікаў Школы), а таксама 15 сакавіка з 10.00 да 14.00 (з перапынкам).

Дзе? вул. Будзёнага 48а — 86 (уваход ва ўнутраным дворыку будынка Генеральнага консульства Польшчы ў Гродна).

Пасля запаўнення анкеты-заяўкі з Вамі звяжуцца не пазней за 12 сакавіка.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 33 634 10 41 ці па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com

Школа Здаровага Даўгалецця ладзіцца ў Гродна ў межах праекта «Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу», падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня" у межах праграмы «Месца сустрэчы: дыялог», якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне». Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024