Як проста вывучаць замежныя мовы ў Гродне

Tandem Evenings in Hrodna — гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі, піша edustudio.by.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna — некамерцыйныя. Фокус ідзе на абмене мовамі і культурай.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna — адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

Як гэта працуе?

Наведвальнікі збіраюцца за рознымі «моўнымі сталамі» і размаўляюць на розныя цікавыя для вас тэмы. Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Пры добрым валоданні мовай можна стаць мадэратарам моўнага стала.

Першая вясновая сустрэча адбудзецца 25 сакавіка. Пачатак у 18.30 па адрасе вул. Будзеннага 48а-63. Дадатковая iнфармацыя па тэлефонах +375 336 341 041 цi +375 292 920 181. Сачыце за анонсамі ў Фэйсбуку:

https://facebook.com/tandemeveningsinhrodna/

https://www.facebook.com/groups/540 293 086 589 015/

Вясновыя сустрэчы ў межах Tandem Evenings in Hrodna ладзяцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024