Wizz Air плануе два рэйсы з Мінска. Або з Гродна

Венгерскі лаўкост Wizz Air блізкі да дамоўленасцей аб пачатку палётаў у Мінск з Будапешта. Магчымыя і рэйсы Будапешт-Гродна. Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сійярта і кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж краінамі на 2020 год, паведамляе АНТ.

— Было выдатна, калі «Белавія» пачала лётаць двойчы, а потым і тройчы на ​​тыдзень. Цяпер гутарка ідзе пра пяць рэйсаў на тыдзень у Будапешт. Wizz Air, які кіруецца венграмі, вельмі блізкі да дамоўленасцей яшчэ аб двух рэйсах Будапешт-Мінск, або Гродна ці Віцебск. Разам гэта будзе ўжо сем рэйсаў, якія, вядома, вельмі зблізяць нашы краіны, — сказаў Петэр Сійярта.

Таксама краіны плануюць пастаўкі харчавання, абмен вопытам пры ўзвядзенні аб’ектаў ядзернай энергетыкі. Флагманскім жа праектам называюць пастаўку ў Венгрыю двухпавярховых цягнікоў беларускай вытворчасці. 11 — ужо курсуюць па венгерскіх дарогах. А ў бліжэйшай перспектыве да іх дадасца яшчэ 40.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024