У Гродне цалкам згарэла «азотаўская» дача — яе павінны былі зносіць

У садовым таварыстве «Хімік-Азот», размешчаным у район будаўніцтва новай аб’язной дарогі ў Гродна, цалкам згарэла адна з дачаў, якая падлягала зносу.

Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС днём 2 сакавіка, у 15:43. Гарэў дачны дом па вуліцы Карскага, у СТ «Хімік-Азот». Вядома, што дом павінны былі знесці пры работах па працягу вуліцы Паўднёвай і трасы М6 для ўладкавання аб’язной дарогі. Як паведамляе Гродзенскае ўпраўленне МНС, дом згарэў цалкам. Прычына пажару пакуль невядомая.

«Вечерний Гродно» піша, гэта ўжо другі падобны выпадак у садовым таварыстве «Хімік-Азот». Першы адбыўся 23 студзеня.

Будаўнічыя працы ў садовым таварыстве пачаліся яшчэ ў снежні. Усяго ў СТ «Хімік-Азот» і «Пуцеец» зносяць каля 100 пабудоў. Кампенсацыйныя выплаты за знос ад УКБ аблвыканкама атрымліваюць гаспадары толькі «ўзаконеных» дамоў. Частка дачаў у таварыстве на 950 участкаў такімі не прызнаюць — улады лічаць іх «самабудам». Людзі не згодныя з такім меркаваннем, збіраюць дакументы і судзяцца.

Чытайце таксама: «Жылі, падаткі плацілі - а выявілася, незаконна». У Гродне каля «Азота» знясуць амаль 100 дачаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024