Навіны

Каранавірус прыйшоў і ў Беларусь: інфікаваны іранскі студэнт прыляцеў з Баку

Хваробу выявілі ў студэнта-іранца, які вярнуўся з Баку, піша n*.by.

27 лютага тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў з Ірана. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Улічваючы пагаршэнне эпідэмічнай абстаноўкі ў Паўднёвай Карэі, Іране і Італіі Міністэрствам аховы здароўя Беларусі было прынята рашэнне праводзіць абследаванне і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, якія прыбываюць з названых краін з 20 лютага.

27 лютага была выяўлены вірус у аднаго з грамадзян Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага. Пацыент і людзі, якія кантактавалі з ім, змешчаныя ў зачыненыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Малады чалавек пачуваецца здавальняюча.

Зараз у Беларусі праводзяцца санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы накіраваныя на недапушчэнне распаўсюджвання каранавіруса 2019-nCoV.


Чытайце таксама:

Што рабіць, калі каранавірус прыйдзе ў Беларусь. Сімптомы, перасцярогі, правілы паводзін

У ЗША хутка будуць тэставаць вакцыну ад каранавірусу на людзях

Падзяліцца
Меткі: здароўе

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024