Выпрабоўваць на людзях вакцыну ад каранавірусу SARS-CoV-2 (узбуджальніка хваробы COVID-19) у ЗША пачнуць праз шэсць тыдняў. Пра гэта заявіў дырэктар амерыканскага нацыянальнага інстытута алергіі і інфекцыйных захворванняў Энтані Фаучы, паведамляе t*t.by са спасылкай на CNBC.

Па словах Фаучы, вакцына ўжо была выпрабаваная на лабараторных мышах і праявіла імунагеннасць — выклікала адказ імуннай сістэмы. Лекары мяркуюць, што лекі змогуць паспяхова змагацца з новым вірусам, і цяпер рыхтуюць да ўзгаднення нарматыўна-прававыя пытанні, каб даследаванні маглі працягнуць ужо на людзях.

Чытайце таксама: Кітайскія ўлады знайшлі вакцыну супраць каронавіруса

Гэта першае клінічнае даследаванне ў ЗША, якое праводзяць на людзях для ацэнкі эксперыментальнага лячэння каранавірусу. Першым удзельнікам выпрабавання пагадзіўся стаць амерыканец, які заразіўся каранавірусам на круізным лайнеры Diamond Princess

Прэпарат, які пратэстуюць амерыканскія навукоўцы, з’яўляецца антывірусным сродкам шырокага спектру дзеяньня. Раней яго тэставалі на людзях з хваробай, выкліканай вірусам Эбола, піша «Радыё Свабода». Паводле медыкаў, вынікі выпрабавання могуць быць выкарыстаныя для ацэнкі іншых даследаванняў - як у ЗША, так і ў свеце.


У Кітаі пачалі знішчаць грошы з-за каронавіруса