Здароўе і спорт

«Мы пачынаем „разбегваць“ Гродна». 23 лютага гродзенцы прабеглі вакол горада

Каля 140 гродзенцаў выйшлі 23 лютага на старт забегу «OldCityRun». Удзельнікі пераадольвалі дыстанцыю ад 5 да 23 км. Да канчатковай кропкі дабеглі больш за 50 чалавек.

«Гэта наш другі забег, які мы арганізоўваем сумесна з бегавых клубам Run4fun, — распавядае маркетолаг ГЦ OldCity Сяргей Іваноў. — Калі ў мінулым годзе на старт выйшлі каля 80 чалавек, то ў гэтым амаль у два разы больш. Мы рады, што бегавы кірунак у Гродне развіваецца і нам удвая прыемна, што мы гэтаму спрыяем».

На нядзельную прабежку вакол горада выйшлі не толькі прафесійныя бегуны, але і аматары. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны медаль.

«У нас агулам у гэтым годзе ўсюды ўдзельнічае вялікая колькасць гродзенцаў, — распавядае кіраўнік бегавога клуба Run4fun Аляксей Чамаданаў. — Прыходзяць новыя людзі і мы пачынаем „разбегваць“ Гродна мацней. І кожнае наша мерапрыемства б’е рэкорды. Так было ў пачатку года з „Забегам цвярозасці“. І я прадчуваў, што так будзе і з „OldCityRun“.

Больш гродзенцаў пачынаюць бегаць, усё больш папулярны здаровы лад жыцця. Нават звычайныя медалі на такіх забегах матывуюць людзей прыняць удзел. Сезон толькі пачынаецца, наперадзе нас чакае шмат цікавых стартаў».

Наступнае мерапрыемства ў Гродне для аматараў бегу пройдзе ў сакавіку на ЦСК «Нёман».
Гродзенцам прапануюць прыняць удзел у забегу «Гродзенская вясна (гадзінны бег)».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024