Праз ДТЗ у Гродзенскай вобласці на дарогу высыпаліся морапрадукты

У нядзелю, 23 лютага, каля 8 раніцы на 61-м кіламетры аўтадарогі Слонім — Ліда — мяжа Літвы ў кювеце апынуліся адразу два аўтамабілі, паведамляе n*.by са спасылкай на тэлеграм-канал МУС.

28-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля «Ровер» не справіўся з кіраваннем і яго вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ў гэты час з боку Ліды ехаў цягач «Даф» з паўпрычэпам. Аўтамабілі сутыкнуліся і абодва апынуліся ў кювеце, пры гэтым цягач пашкодзіў агароджы аднаго з прыватных дамоў.

Пасля аварыі абодвух удзельнікаў агледзелі дактары, аднак сур’ёзных траўмаў ніхто з іх не атрымаў. А вось морапрадукты, што перавозіліся з Літвы ва Украіну, апынуліся на зямлі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024