Каронавірус знайшлі ўжо за 750 кіламетраў ад Гродна

Першы выпадак заражэння каронавірусам зарэгістраваны ў Швецыі ў рэгіёне Йончапінг, захварэла жанчына, якая раней наведвала раён горад Ухань, гаворыцца ў заяве шведскага Агенцтва па ахове здароўя насельніцтва, паведамляе ria.ru.

«Гэтага варта было чакаць, улічваючы, што людзі шмат падарожнічаюць. Падобныя выпадкі былі зафіксаваныя і ў іншых краінах», — прыводзяцца ў заяве словы прадстаўніка ведамства Карын Тэгмарк Вісел.

«Адзінкавы выпадак — не падстава казаць аб эпідэміі на тэрыторыі Швецыі, гэтую рызыку мы па-ранейшаму ацэньваем як вельмі нізкую», — сказала яна.

Пацыентка прыляцела ў Швецыю 24 студзеня. На той момант у яе не было якіх-небудзь сімптомаў. Яна сама звярнулася да медыкаў, калі ў яе пачаўся моцны кашаль. У цяперашні час яна знаходзіцца ў карантыне, лекары не лічаць, што яна цяжка хворая.


«Спачатку думалі што жарты, але ўжо становіцца страшна». Гродзенка пра каронавірус у Кітаі

Коронавирус нашли в 1000 км от Гродно


Улады Кітая 31 снежня праінфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ) аб успышцы невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань, размешчаным у цэнтральнай частцы краіны. Спецыялісты ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы — гэта каронавірус 2019-nCoV. Ахвярамі новага каронавіруса ў Кітаі сталі ўжо 213 чалавек, заражаныя каля 9,7 тысячы. Яшчэ каля 100 чалавек амаль у 20 краінах захварэлі па-за Кітаем. СААЗ прызнала выбліск надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння. Два першыя выпадкі каронавіруса выяўлены ў РФ, у Забайкальскім краі і Цюменскай вобласці, абодва хворых — грамадзяне Кітая.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024