Навіны

«Перавысіла службовыя абавязкі, ідзе разгляд». У гомельскай гімназіі настаўніца «пакарала» трэцякласніцу — ёй накладалі швы

У рэдакцыю gomel.today у Гомелі прыйшоў ліст пра здарэнне ў гімназіі № 71 горада: «Настаўніца пачатковых класаў (класная кіраўніца аднаго з трэціх класаў) збіла дзіця, яно трапіла ў бальніцу, накладалі швы. Бацькі напісалі заяву, у гімназіі быў Следчы камітэт».

Як пішуць у лісце, настаўніца і раней біла дзяцей. «Мінулы яе выпуск знакаміты тым, што бацькі пісалі ананімку дырэктару пра яе педагагічныя подзвігі. З бацькамі праводзілі сход, але па выніку настаўніцы так нічога і не было». У лісце таксама паведамляецца, што гэтая настаўніца ў мінулым быццам бы ўдарыла аднаго з хлопчыкаў насценным гадзіннікам.

Рэдакцыі выдання вядомыя імя і прозвішча настаўніцы, аднак там палічылі немэтазгодным публікаваць іх да з’яўлення афіцыйных вынікаў праверкі. Для пацвярджэння атрыманай інфармацыі карэспандэнт звязаўся з адміністрацыяй гімназіі № 71. Дырэктар навучальнай установы Ірына Цімашышына, якая працуе на гэтай пасадзе нядаўна, цяжка ўздыхнула у слухаўку:

— Настаўнік пачатковых класаў перавысіла службовыя абавязкі. У цяперашні час Следчы камітэт праводзіць разбіральніцтва.

Паведамляць падрабязнасці здарэння дырэктар адмовілася. Сказала толькі, што гэтая настаўніца з вялікім педагагічным стажам раней спагнанняў не мела і скаргаў ад бацькоў на яе не паступала. Цяпер дадзеная настаўніца знаходзіцца на бальнічным. На сайце гімназіі № 71 размешчана інфармацыя аб тым, што па выніках 2016—2017 навучальнага года гэтая настаўніца прызнана ў гімназіі «Настаўнікам года», паколькі яе вучні атрымалі пяць дыпломаў на прадметных алімпіядах і конкурсах.

Атрымаць каментары ў каго-небудзь з бацькоў вучняў таксама не атрымалася: шмат хто «не пад запіс» казаў, што не жадае потым падвяргацца «ганенню», як бацькі і сам вучань 4-а класа СШ № 15 у ходзе і пасля скандалу, фігурантам якога стала знакамітая зараз «настаўніца з партай».

Адзін з вучняў той самай трэцяй клясы расказаў, што здарэнне адбылося на ўроку матэматыкі.

«К. спачатку выклікалі да дошкі. Яна не рашыла прыклады. Потым мы самі рашалі, за партамі. І яна за палову ўрока нічога не напісала. А потым… У яе ўтварыўся шрам на вуху. Ну, настаўніца яе так пацягнула. Яна зачапілася вухам за парту», — расказаў школьнік для «Радыё С**бода».

— Збіцця не было, але настаўніца падчас урока схапіла вучаніцу за вуха. Вядома, гэта няправільны ўчынак, — пракаментаваў для начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскай вобласці Руслан Смірноў. — Быў бацькоўскі сход, настаўніца папрасіла прабачэння за свае паводзіны. Але прэтэнзіі з боку бацькоў дзіцяці ёсць. Настаўніца цяпер на бальнічным, праводзіцца праверка. Педагог вельмі перажывае, яна нават трапіла ў бальніцу пасля інцыдэнту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024