З некаторых прыпынкаў у Гродне знік расклад. Што адбываецца?

Больш за год таму ў Гродне на некаторых прыпынках з’явіўся электронны расклад. Нядаўна там, дзе ёсць электроннае табло, пачалі прыбіраць звычайныя металічныя шыльды з раскладам. Гэта было зроблена для эксперыменту паводле рашэння заказчыка, то бок гарвыканкама, расказалі ў прадпрыемстве «Аператар пасажырскіх перавозак».

— Вось яны [гарвыканкам — рэд.] прынялі рашэнне: там, дзе электроннае табло, прыбраць расклад руху. Цяпер мы вывучаем рэакцыю грамадзян на гэтае новаўвядзенне і, адпаведна, потым даводзім да ведама гарвыканкама, — распавядае начальнік аддзела арганізацыі перавозак Вадзім Васільеў.

Паводле яго слоў, ужо ёсць каля 15 зваротаў з просьбай вярнуць стары расклад. У асноўным гэта людзі старэйшага ўзросту. Вадзім кажа, што калі людзей не задавальняе, то яны будуць даводзіць гэта да заказчыка. І вырашаць пытанне аб вяртанні старога раскладу, але ў больш чытэльнай і эстэтычнай форме.

Новыя расклады будуць прыгожыя — каваныя

Пакуль у Гродне ёсць дзесяць прыпынкаў з электронным табло. Звычайны расклад знялі не на ўсіх: напрыклад, на прыпынку «Плошча Савецкая» яго няма, а на прыпынку «Аўтавакзал» не здымалі, таму што прыезджым зручней стары расклад, не ўсе разбіраюцца ў электронным.

У цэнтры горада плануюць замяніць расклад на больш эстэтычны, каваны. Першы такі расклад з’явіцца на прыпынку «Заапарк». Яго ўжо вырабляюць. Магчыма, ён з’явіцца ўжо на гэтым тыдні. Такі ж з’явіцца на Савецкай і ў месцах, дзе часцей за ўсё гуляюць турысты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024