Як можа змяніцца радавое гняздо Элізы Ажэшкі ў Мількаўшчыне

Ад сядзібы засталіся калодзеж, зарослы быльнягом, і кляновая алея. Для турыстаў няма ні пад’язной дарогі, ні парковачнай пляцоўкі, ні нават лаўкі. Мясцовыя жыхары звярнулася да гродзенскіх уладаў, каб малую радзіму Элізы Ажэшкі ўключылі ў абласную праграму развіцця турызму. У сувязі з пашырэннем бязвізавай зоны гэты аб’ект цалкам можа стаць яшчэ адной кропкай прыцягнення турыстаў, паведамляе sb.by.

Вясковая базавая школа ў Мількаўшчына насіла імя Элізы Ажэшкі. Шэсць гадоў таму навучальную ўстанову «аптымізавалі», і будынак мог бы стаць пустуючым. Але дзякуючы мясцовым педагогам-краязнаўцам былыя класы аддалі пад літаратурна-краязнаўчы музей. Экспанаты збіралі шмат гадоў. Тут жа частуюць гарбатай на гаючых травах па рэцэпце Элізы. Ведае музеем былая настаўніца гісторыі Таццяна Савянкова. Яна ж клапоціцца і аб месцы, дзе была сядзібы памешчыкаў Паўлоўскі - бацькоў Элізы Ажэшкі.

Фота: sb.by
Турысты едуць з Польшчы, Літвы, Італіі, Германіі, ЗША, Расіі. У мінулым годзе тут прынялі каля 500 турыстаў. Кажуць, іх можа быць значна больш, калі Мількаўшчына уключаць у папулярныя маршруты.

Нядаўна Таццяна Савянкова атрымала з упраўлення культуры адказ з нагоды ўключэння малой радзімы Элізы Ажэшкі ў абласную праграму развіцця турызму. «Па выніках выезду камісіі ў адрас Гродзенскага райвыканкама накіраваны ліст аб разглядзе магчымасці добраўпарадкавання тэрыторыі былой сядзібы, пра неабходнасць устаноўкі стэнда на трох мовах з інфармацыяй пра былую сядзібу, аб арганізацыі разваротнай пляцоўкі для турыстычных аўтобусаў, усталёўцы малых архітэктурных формаў, лавак.

ДУА «Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» прапанавана прыняць удзел у трэцім этапе падачы заявак у рамках праекта трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна» на 2014−2020 гады. Таксама падчас арганізацыі рэкламных тураў для беларускіх тураператараў упраўленнем спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама будзе рэкамендавана наведванне малой радзімы Элізы Ажэшкі і музейнай экспазіцыі ў вёсцы Мількаўшчына".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024