Як будзе мяняцца Гродна бліжэйшыя дзесяць гадоў?

Новая рэдакцыя генплана Гродна да 2030 года чакае зацвярджэння прэзідэнта пасля грамадскіх абмеркаванняў, узгадненняў і экспертыз. Згодна з праектам, у першую чаргу Гродна будзе расці ў напрамку мікрараёнаў Грандзічы і Альшанка, паведамляе grodnoplustv.by.

Перамены чакаюцца і ў іншых частках горада. Гэта датычыцца і ўшчыльнення асобных раёнаў, і добраўпарадкавання тэрыторый. Адной з першых рыхтуецца да забудовы Панямунь. У перспектыве тут вырасце раён шматпавярховых дамоў з добрай інфраструктурай. У бліжэйшыя гады ў Гродне плануюць забудаваць і пустку ўздоўж вуліцы Дубко. Насупраць OldCity з’явіцца новы жылы комплекс. Забудова з’явіцца і на месцы пусткі каля крамы «Фиялка».

Навасёлаў будуць сустракаць і ў мікрараёне Фолюш. Адна частка тэрыторыі тут адведзена пад будаўніцтва жылля. Іншая, прылеглая да берагавой лініі ракі Ласасянка, застанецца рэкрэацыйнай, што дасць магчымасць забяспечыць раён зялёнай зонай. Грамадскае абмеркаванне па дадзенай падставе пройдзе ў канцы красавіка.

Што да асноўнага напрамку тэрытарыяльнага развіцця ў бліжэйшыя гады Гродна — гэта асваенне паўночнага раёна Грандзічы. Першыя дамы тут пачалі ўзводзіць у жніўні 2018 года. Зараз актыўна забудоўваецца раён Грандзічы-2, пачаліся будаўнічыя працы на раёне жылой забудовы Грандзічы-3, праектуюцца Грандзічы-1 і Грандзічы-4.

Забудова паўднёвай часткі горада чакаецца праз пяць гадоў. Паводле новага Генеральнага плана горада Гродна, у бліжэйшыя гады ў раёнах сядзібнай забудовы Баранавічы, Забалаць і Пагараны-Кашэўнікі будзе актыўна весціся як шматкватэрная, так і аграсядзібная забудова.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024

«Асаблівая прыкмета: святар». Гродзенца Георгія Роя абвясцілі ў вышук у Расіі

Гродзенскі святар Георгій Рой, які летась з’ехаў з Беларусі, патрапіў у расійскую базу крымінальнага вышуку.…

15 мая 2024

Вялікую схованку зброі знайшлі ў Ваўкавыскім раёне: выкапалі 16 скрыняў снарадаў

Тайнік з амуніцыяй знайшлі 12 траўня ў Гродзенскай вобласці. У 16 з 18 адкапаных скрыняў…

15 мая 2024

Суд пакінуў без разгляду пазоў супраць Бондаравай: справу вырашылі мірна

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў без разгляду пазоў гродзенскага сайта Grodno.in супраць праўладнай актывісткі Вольгі…

15 мая 2024

У Гродне шукаюць акцёра TikTok. Гатовыя плаціць € 2000

Ад 2500 да 7000 рублёў можа атрымліваць ціктокер-акцёр. ТАА "Камерцыйная гандлёвая кампанія" шукае акцёраў ва…

14 мая 2024

Пункт пропуску «Каменны Лог» чакае рэканструкцыя: будзе больш сачэння і фіксацыі

У пункце пропуску "Каменны Лог" сфарміруюць сістэму бяспекі: палепшаць відэаназіранне, узмоцняць ахову і кантроль доступу.…

14 мая 2024