«Людзі на балоце» і «Вечар» у прамым эфіры: працягваюцца анлайн-трансляцыі з Купалаўскага тэатра

У 2020 годзе відэасервіс VOKA працягне серыю трансляцый знакавых спектаклей Купалаўскага тэатра. У студзені ў прамым эфіры можна будзе ўбачыць адразу дзве пастаноўкі - «Людзі на балоце» і «Вечар». Анлайн-паказы праводзяцца ў рамках спецыяльнага праекта да 100-годдзя найстарэйшага драматычнага тэатра краіны, юбілейны сезон якога праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра — кампаніі А1.

Гледачы маюць магчымасць убачыць спектаклі Купалаўскага тэатра не толькі набыўшы квіткі, але і бясплатна ды ў любой кропцы Беларусі. У прамым эфіры на відэасервісе VOKA ўжо адбыліся паказы спектакляў «Радзіва «Прудок», «Дзве душы» і «Зямля Эльзы». На чарзе — яшчэ дзве знакавыя пастаноўкі купалаўцаў. У прамы эфір на VOKA спектакль «Людзі на балоце» выйдзе 9 студзеня, а знакаміты «Вечар» — 18 студзеня.

«Людзі на балоце» — спектакль, без якога рэпертуар нацыянальнага тэатра ўявіць ужо немагчыма. Гісторыю Івана Мележа пра падзел зямлі ў палескай вёсцы Курані і любоўны трохкутнік Ганна — Васіль — Яўхім яшчэ з урокаў літаратуры ведае ледзь не кожны школьнік у краіне. Прэм’ера паводле знакамітага твора беларускага класіка адбылася ў 2012 годзе, але і па сёння збірае поўныя залы. Рэжысёр спектакля — Аляксандр Гарцуеў. Праца мастака Ігара Анісенкі ў гэтым спектаклі адзначана Прэміяй Івана Ушакова за найлепшую сцэнаграфію (2013).

«Вечар» — адзін з найстарэйшых спектакляў на купалаўскай сцэне, які не сыходзіць з падмосткаў ўжо амаль 14 гадоў. Яго паставіў яшчэ Валерый Раеўскі - легендарны рэжысёр мастацкі кіраўнік, з імем якога звязана асобная эпоха ў гісторыі тэатра. Акцёрскі склад тут таксама зорны: народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Міронава. Сцэнаграфія — народнага мастака Беларусі і галоўнага мастака тэатра Барыса Герлавана. Дый нават аднайменную п’есу Аляксея Дударава, па якой пастаўлены спектакль, многія называюць найлепшай з усіх, што ён напісаў. Сваімі героямі ён зрабіў трох старых, што дажываюць век ва ўсімі забытай вёсцы. «Вечар» — гэта кранальны філасофскі рэквіем-роздум пра тое, як да апошняй хвіліны свайго жыцця адчуваць радасць і заставацца чалавекам.

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Абедзве трансляцыі будуць даступны выключна ў прамым эфіры — з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv па нумары тэлефона. Пачатак паказаў а 19-й.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024