Сурыкатаў, лемура і дзікабраза можна ўбачыць у Гродзенскім заапарку

У Гродзенскім заапарку папаўненне. Цеплалюбівыя вярблюды даўно адаптаваліся да жыцця ў Гродне. Цяпер перыяд прывыкання пачаўся ў сурыкатаў і лемура. Менавіта яны прапісаліся ў найстарэйшым заапарку краіны. Гэтак жа да іх далучыўся дзікабраз. Ці цяжка клапаціцца аб экзатычных жывёлах у нашых рэаліях, распавядае grodnoplustv.by.

Яны жывуць пад вечным сонцам, хай і штучным. Любяць цяпло і не супраць падвышанай увагі. Сям’я сурыкатаў - два хлопчыкі і тры дзяўчынкі - пераехалі з Расіі на пастаяннае месца жыхарства ў Гродзенскі заапарк. Ім усяго паўгода. У натуральным асяроддзі жывуць зграямі, клапоцяцца адзін пра аднаго, заапарк не выключэнне. Ядуць курыцу, садавіну, але больш за ўсё падабаюцца насякомыя. І самае важнае — тэмпература ў іх жытле не павінна быць меншай за 25 градусаў.

— Яны вельмі маленькія пакуль. Выпусціць іх у нейкі вальер, які ў нас прызначаўся для іх, мы не можам. Яны вельмі шустрыя, актыўныя, любяць ўсякія шчыліны, пазнаваць новае і будаваць лабірынты. Раніцай у іх на сняданак ідзе тваражок, у абед курынае філе, сырое яйка і дэсерт з насякомых, — распавядае Алена Камарэц, ветурач заапарка.

Цяпло любіць і лемур Глобус, так яго назвалі ў Гродзенскім заапарку. Прыехаў ён разам з сям’ёй сурыкатаў з Расіі. Толькі вось пакуль энергічны гадаванец знаходзіцца на карантыне, у канцы студзеня будзе абжываць свой вальер. Тады і наведвальнікі заапарка змогуць з ім пазнаёміцца. Як бы супрацоўнікі ні спрабавалі яго сфатаграфаваць, нічога не выходзіць. Гэты хлопец ні секунды не можа ўседзець на месцы. Для яго ўсё важна і ўсё цікава. Асабліва, увага.

— Жывёла гэта сацыяльная. У нас пакуль адзін лемур, але праглядаецца варыянт, каб знайсці яму дзяўчынку. Да яго імкнуцца заходзіць ўсе супрацоўнікі. У прыродзе яны жывуць групамі, яму вельмі патрэбныя зносіны. Усе стараюцца да яго часцей зазіраць.

Пакуль сурыкаты і лемур змагаюцца за ўвагу супрацоўнікаў заапарка, тут жа жыве яшчэ адзін навічок: дзікабраз. Пакуль таксама на карантыне і зусім не жадае паказвацца людзям.

— Мы стараемся яе максімальна не турбаваць, апетыт у яе добры, але любіць яна есці, калі ніхто не глядзіць. Мы ўсякія смачнасці ёй пакідаем, прыходзім праз паўгадзіны, яна ўсё зацягнула ў домік і там ціхенька точыць. Калі яна падрасце, мы падбярэм ёй кавалера з нашых дзікабразаў, ну, а пакуль будзе расці.

У гэтым годзе зіма выдалася даволі цёплай. Жывёлы, нават тыя, для каго нашы шыроты нязвыклыя, ніякага дыскамфорту не адчуваюць. Яны прывыклі да невялікага мінусу, нават мядзведзі перыядычна прачынаюцца. Пакуль у заапарку папаўнення больш не чакаецца. Але на вясну, кажуць, вялікія планы. Ужо вельмі часта жыхары заапарка радуюць папаўненнем.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024