Суф’ян і Тэадор. Як гродзенцы называлі дзяцей у 2019 годзе

У 2019 года ў Гродне было зарэгістравана 4017 нованароджаных. Гэта на 338 малых менш, чым у 2018 годзе. Хлопчыкаў зарэгістравана на 159 больш, чым дзяўчынак. Яны лідзіравалі і ў 2018 годзе. Практычна палова нованароджаных абласнога цэнтра зарэгістраваная ў аддзеле ЗАГСа Гродзенскага гарвыканкама, паведамляе grodnoplustv.by.

— У 2019 года ў нашым аддзеле ЗАГСа мы зарэгістравалі 22 двойні. Найбольшая колькасць зарэгістраваных нараджэнняў - гэта першае ці другое дзіця ў сям'і. 280 малых, зарэгістраваных у аддзеле ЗАГС Гродзенскага гарвыканкама — гэта трэцяе дзіця ў сям'і. Павялічылася таксама колькасць сем’яў, у якіх нарадзілася чацвёртае, пятае ці шостае дзіця. Іх колькасць у 2019 годзе склала 70, — кажа Надзея Мілоста, намеснік начальніка аддзела ЗАГС Гродзенскага гарвыканкама.

Што ж тычыцца папулярнасці імёнаў для нованароджаных, то у 2019 годзе ў Гродне па-ранейшаму сярод мужчынскіх у ліку лідэраў - Арцём, Максім, Міхаіл, Аляксандр і Мацвей. А вось такія папулярныя імёны ў 80-я гады мінулага стагоддзя, як Барыс, Віктар, Вячаслаў, Генадзь, цяпер сустракаюцца вельмі рэдка, усяго адзін-два разы на год. У Гродне па-ранейшаму захоўваецца мода на рэдкія, а часам і экзатычныя імёны. У 2019 года ў Гродне рэгістравалі хлопчыкаў з такімі імёнамі як Арслан, Герард, Дарыян, Ілай, Кліменцій, Суф’ян і Тэадор. Што тычыцца жаночых імёнаў, то і тут у спісе лідэраў на працягу некалькіх гадоў без зменаў.

— Сярод дзяўчынак вось ужо некалькі гадоў запар не здае пазіцыі Сафія і Соф’я, Ксенія і Дар’я. Часта рэгіструюцца Анастасіі, Міланы, Вікторыі, Алісы і Паліны. Алена, Алёна, Анжаліка і Віялета сустракаюцца ўсё радзей, — кажа Надзея.

Усё радзей гродзенцы сталі называць нованароджаных дзяўчынак і такімі папулярнымі імёнамі 20 стагоддзя, як Алеся, Ірына, Ларыса, Наталля і Лідзія. Затое давалі такія імёны, як Аян, Даніз, Дэллая, Лія, Тая і Ясміна. Але, як адзначаюць спецыялісты, усё ж часцей за ўсё для сваіх дзяцей гродзенцы выбіраюць спрадвечна славянскія імёны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024