У Гродне на жанчыну зваліўся будаўнічы плот. Следчыя: вінаваты прараб

У Гродне на 40-гадовую жыхарку абласнога цэнтра упала часовая будаўнічая абгароджа. Гэта адбылося 29 лістапада каля 19.00 на вуліцы Горкага. Жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, яна ўсё яшчэ ў шпіталі ў цяжкім стане. Следства падазрае віну прараба, распачата крымінальная справа.Прааналізаваўшы сабраныя першасныя матэрыялы, следства прыйшло да высновы аб тым, што прараб арганізацыі пры выкананні будаўнічых працаў паблізу дома № 69 па вул. Горкага ў Гродне не паклапаціўся пра іх бяспеку правядзення, у выніку чаго і зваліўся будаўнічы плот.

Следчымі агледжана месца здарэння, канфіскаваныя розныя прадметы і аб’екты, плануецца прызначэнне судова-медыцынскай, будаўнічай, крыміналістычных экспертыз. Апытаныя супрацоўнікі арганізацыі, якая займаецца устаноўкай часовай будаўнічай агароджы, канфіскавана дакументацыя па гэтым пытанні. Таксама апытаныя жыхары суседніх дамоў, работнікі крамы, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці з месцам здарэння.

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 37-гадовага прараба будаўнічай арганізацыі распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 303 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Следства працягваецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024