«Больш, чым музыка». Лявон Вольскі выступіў у Гродне з найлепшымі песнямі

Электрычны канцэрт гурта Volski ў межах туру All inclusive адбыўся ў Гродне 30 лістапада. Канцэрт прысвечаны знакавым датам у жыцці праектаў Лявона Вольскага — Мроя, NRM, Zet, Volski. У канцэрце прагучалі найлепшыя песні праектаў.

Нават перад самым пачаткам канцэрту застаем невялікую чаргу з наведвальнікаў. Арганізатары кажуць, што Гродна — адзін з самых наведвальных гарадоў у туры. Так жа, як гэта было летась. «Прадалі 350 квіткоў, яшчэ 50 спадзяемся прадаць перад канцэртам», — кажуць арганізатары.

Канцэрт, дарэчы, пачаўся амаль без спазненняў. Лявон Вольскі выйшаў выступаць у чырвоных кедах і стылёвай чорнай вопратцы. Пачалі з праекта «Мроя», які з’явіўся 35 гадоў назад. Вольскі адзначыў, што вядомасць гэты гурт здабываў у тым ліку на фестывалях у Гродне.

Наведвальнікі кажуць, што Лявон Вольскі настолькі таленавіты, што кожны праект у яго атрымліваецца: і рок, і лірыка, і жартаўлівыя песні. Таму кожны слухач можа знайсці ў яго творчасці тое, што яму спадабаецца.

На канцэрт прыйшлі наведвальнікі з Гродна, Мінска, Ваўкавыска. Павел і Губерт прыехалі з сябрамі з Беластока.

— У панядзелак наш сябар сказаў, што ў Гродне будзе добры канцэрт. І сёння мы селі ў цягнік да Гродна. Я паглядзеў у інтэрнэце, што гэта добры канцэрт, і мы прыехалі. Раней я чуў толькі адну песню Вольскага, але наш сябар ведае ўсе песні. Гэта добры рокавы канцэрт. Горад прыгожы, другі раз я ў Гродне. Заўтра едзем назад. А сёння плануем пайсці ў горад пашпацыраваць, — кажа Павел.

— Вольскі для мяне — гэта вялікая частка беларускай музычнай эпохі, гэта станаўленне беларускага рока. Гэта больш, чым мУзыка. Гэта паэт, гэта мастак, вельмі паважаны чалавек. На Вольскім фармаваліся не толькі мае густы, але і густы майго сына. А ён ужо дарослы чалавек, — кажа Сяргей, які слухае музыканта з 1987 года.

Гурт адыграў дзве з паловай гадзіны, але з зале ніхто, здаецца, не стаміўся танцаваць і скакаць. У канцы на сцэну выйшаў спецыяльны госць з Гродна — Алесь Дзянісаў, з якім гурт выканаў легендарныя «Тры чарапахі». А на апошняй песні ў паветра паднялі некалькі бел-чырвона-белых сцягоў.

«Варты канцэрт», — абмяркоўваюць наведвальнікі пасля выступлення. «Вольскі - гэта кароль», — кажуць маладыя людзі. А пра ўплыў выканаўцы на беларусаў упэўнена кажуць, што ён пазітыўны.

— Зарадзіўся на паўгады наперад, — кажуць маладыя людзі, выходзячы з «Галактыкі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024