Хацеў сагрэць. У Гродне мужчына скраў таксу, але сабака ўратаваўся сам

У Гродне мужчына скраў таксу з-пад гандлёвага цэнтра, але сабака змог уцячы ад выкрадальніка і самастойна вярнуўся дадому. Міліцыя жа высветліла, хто яго скраў.

Каля гадзіны дня ў «чорную пятніцу» 69-гадовая гарадзенка прыйшла ў гандлёвы цэнтр на Дубко па пакупкі. Прывязала таксу ля ўваходу ў будынак, а калі праз паўгадзіны выйшла, то ўбачыла, што гадаванец знік.

Гаспадыня адразу паведаміла пра знікненне ў міліцыю. Як выявілася, яго забраў мінак 1970 года нараджэння. Праваахоўнікі па камерах відэаназірання ўсталявалі, што ён выйшаў з тэрыторыі адной з будаўнічых арганізацый, якая знаходзіцца каля гандлёвага цэнтра, падышоў да лаўкі, дзе была прывязаная такса. Каля 15 хвілін сядзеў побач, гладзіў яе, а потым забраў.

Мужчына растлумачыў, што быў нецвярозым і вельмі любіць сабак яшчэ з маладосці, калі служыў на караблі. Яму здалося, што такса замёрзла, хоць тая была ў камбінезоне. У выніку ён адвёў выкрадзенага гадаванца да сябе ў бытоўку, дзе адпусціў са шворкі, а сам працягнуў піць спіртное.

Супрацоўнікі міліцыі да таго часу высветлілі, хто скраў сабаку, але такса паспела ўратавацца самастойна. У нейкі момант мужчына забыўся зачыніць дзверы, і яна ўцякла. Сабака ведаў раён добра, бо гаспадыня пастаянна выгульвае яго там. Такса вярнулася дадому, а супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС знайшлі ў бытоўцы ў падазраванага камбінезон і аброжак.

Выкрадальніку пагражае крымінальная адказнасць па артыкуле «Крадзеж».

Падзяліцца
Меткі: жывёлы

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024