Эксперты распавядуць старшакласнікам Гродна пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі

Замест парты — месца ў кіназале, у якасці выкладчыкаў - вядомыя эксперты ў галіне культуры, інклюзіі, экалогіі і тэхналогій. Ужо ў наступную суботу, 23 лістапада, у кінатэатры VOKA Сinema адбудзецца першы майстар-клас праекта «Першыя», да ўдзелу ў якім запрашаюцца старшакласнікі з Гродзенскай вобласці.

Воркшоп правядуць адразу 4 спікеры адпаведна кірункам конкурсу: культура, экалогія, інклюзія і тэхналогіі. Спікерам у галіне тэхналогій стане Сяргей Бойка — дырэктар Embedded- і IoT-практыкі кампаніі ЕРАМ. Пра праблемы экалогіі і захавання жывой прыроды распавядзе Руслан Шайкін, дырэктар Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця, аўтар праекта «Зялёныя класы беларускай сталіцы». Спікерам ад галіны культуры стане Павел Дзюсекаў, арганізатар праекта «Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» — бясплатных пешых экскурсій па сталіцы. Пра асаблівасці распрацоўкі важных сацыяльных праектаў у сферы інклюзіі распавядзе Аляксандр Аўдзевіч, аўтар шматлікіх сацыяльных ініцыятыў для людзей з асаблівымі патрэбамі.

Усе выступоўцы на ўласным прыкладзе яскрава дэманструюць тое, як трэба «гарэць» сваімі ідэяміі і ўвасабляць іх у жыцце. Але спікеры не толькі распавядуць пра свае праекты, а раскажуць яшчэ і пра актуальныя пытанні і тэндэнцыі, магчымасці рэалізацыі стартапаў у галінах культуры, экалогіі, інклюзіі і тэхналогіі.

Прыняць удзел у воркшопе змогуць ўсе старшакласнікі краіны — навучэнцы 9, 10 і 11-х класаў. Для гэтага дастаткова пакінуць заяўку на сайце конкурса. Ён пройдзе у кінатэатры VOKA Сinema (г. Мінск, вул. П. Мсціслаўца, 11) 23 лістапада, у 11.00.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. «Першыя» — гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9, 10 і 11-х класаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго вялікага публічнага выступу на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Усе фіналісты атрымаюць прызы — iPhone Xs.

Рэспубліканскі конкурс «Першыя» стартаваў 8 кастрычніка і на дадзены момант арганізацыйны камітэт праводзіць збор заявак. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Удзельнікі конкурсу будуць мець магчымасць дапрацаваць сваю ідэю. Да 8 сакавіка 2020 г. відэаролік з пашыранай прэзентацыяй неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак з хэштэгам #generationA1 і даслаць спасылку на generationA1.2019@gmail.com.

Больш падрабязнай інфармацыі - на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024