Навіны

У Слоніме адкрылі бюст Міхалу Казімеру Агінскаму

Помнік дзеячу Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Міхалу Казімеру Агінскаму ўсталявалі каля драматычнага тэатра ў Слоніме. Яго ўрачыста адкрылі 6 лістапада, піша s**boda.org.

Міхал Казімер Агінскі быў слонімскім старастам і заснаваў мясцовы драматычны тэатар

Гэта падарунак гораду ад жыхара Слоніма прадпрымальніка-мецэната Ўладзімера Вількіцкага і ягонай фірмы «Гранві», якая займаецца вырабамі з каменю. Над гранітным бюстам працавалі каля года. Ініцыятыва ўшанаваць слонімскага старасту ў камяні належыць да грамадзкага аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага».

На пытаньне, чаму ён падараваў гораду помнік, Уладзімер Вількіцкі адказаў, «бо ён так можа».​

Бюст адкрывалі старшыня слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч, прадстаўнік аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага» Іван Вадэйка, мецэнат Уладзімер Вількіцкі.

Раней у Слоніме зьявілася памятная шыльда на тэатры, прысьвечаная гэтаму дзеячу.​

Шыльда Міхалу Казімеру Агінскаму на драмтэатры ў Слоніме

Міхал Казімер Агінскі нарадзіўся ў 1730 годзе. Быў дзяржаўным і вайсковым дзеячам Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, кампазытарам, паэтам, мэцэнатам, слонімскім старастам. Дзякуючы яму ў Слоніме зьявіўся тэатар, тыпаграфія. Ён ініцыяваў і фундаваў пабудову канала Агінскага — воднага канала з Нёмана ў Дняпро даўжынёй 54 кілямэтры. Памёр у 1800 годзе ў Варшаве.​

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024