Японія выдзеліла гранты двум гродзенскім бальніцам

Сёння ў Мінску, у Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага падпісаў кантракты на выдзяленне грантаў тром беларускім лячэбным установам, у ліку якіх двум гродзенскім: гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі і абласная інфекцыйная клінічная бальніца, паведамляе grodnonews.by.

Гранты клінікі атрымліваюць па праграме ўрада Японіі «Карані травы — грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнні бяспекі чалавека». У яе рамках выдзяляюцца сродкі на дапамогу людзям, якія пацярпелі з прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З 2004 года праграма падтрымала каля паўсотні праектаў. У свой час сучаснае абсталяванне дзякуючы такой падтрымцы змагла атрымаць гродзенская дзіцячая паліклініка № 1. Гродзенская абласная інфекцыйная бальніца будзе пяцідзесятай установай, якой выдзяляецца грант японскага ўрада. 79 500 долараў пойдуць на закупку апарата УГД. Такі ж апарат, а таксама фібрабронхаскоп папоўніць дыягнастычны парк бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

— Рады такой падтрымцы і вельмі ўдзячныя за яе. Пасля таго, як падалі заяўку на праграму «Карані травы», да нас прыязджалі яе куратары і прадстаўнікі японскага пасольства. У бальніцы з’явіцца не проста апарат УГД, а прыбор з адмысловым датчыкам фібраэластаметрыі для вызначэння ступені фіброзу печані. У нашай вобласці такой спецыфічнай дыягностыкі не было, — распавёў галоўны ўрач абласной інфекцыйнай бальніцы Сяргей Ціхановіч.

Двойчы гэтым летам прымалі прадстаўнічую японскую дэлегацыю і ў БХМД. Госці азнаёміліся з бальніцай і змаглі пераканацца, што лячэнне пацыентаў тут на высокім узроўні. Аднак дапамога ніколі не бывае лішняй. Новы апарат УГД, набыты дзякуючы японскаму гранту, атрымае служба родадапамогі для абследавання нованароджаных і будучых мам. Пра гэта распавёў намеснік галоўнага лекара бальніцы Сяргей Вайтушка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024