У Гродне адкрылі вуліцу Саяпіна — галоўную ў новых Грандзічах

Сёння, 5 лістапада, у Гродне афіцыйна адкрылі новую шырокую дарогу ў мікрараёне Грандзічы — вуліцу Віктара Саяпін. А 11 гадзіне раніцы ў пачатку вуліцы сустрэліся прадстаўнікі ўлады, дарожныя арганізацыі і супрацоўнікі бліжэйшых прадпрыемстваў, піша autogrodno.by.

З гэтага моманту вуліца носіць імя Віктара Саяпіна — гісторыка і краязнаўцы, аўтара больш за трох дзесяткаў кніг пра наш горад. Ён быў сябрам абласнога грамадскага савета па справах культуры і мастацтваў пры аблвыканкаме, членам гарадской тапанімічнай камісіі.

— Шмат хто на працы, таму і не змаглі прысутнічаць, — кажа адзін з мясцовых жыхароў. — А наогул, дарога выдатная. Пашанцавала нам і з паркоўкамі, яны размяшчаюцца з вонкавага боку дамоў і перад пад’ездамі машын няма. Гэта бяспечна для дзяцей.

Вонкавае асвятленне ўключылі за дзень да гэтага.

Першы легкавы аўтамабіль мясцовага жыхара, які праехаў па вуліцы

Дарогі і планы ў новым мікрараёне

Вуліца Саяпіна стала мяжой новага мікрараёнаў з заходняга боку. Пакуль яна сканчаецца тупіком, мікрараён у гэтай частцы яшчэ толькі пачынаюць забудоўваць.

Ад гэтага скрыжавання пойдзе другая шырокая вуліца мікрараёна, якая стане яго паўночнай мяжой.

У новым мікрараёне дарожкі для пешаходаў і веласіпедыстаў падзялілі.

Вуліца здадзена, засталося пачаць яе актыўна эксплуатаваць. На першым прыпыначным пункце яшчэ няма раскладу, аўтобусы сюды не ходзяць. Праўда, мясцовыя жыхары кажуць, што праз суседнюю вуліцу праязджае маршрут 5. Але з’яўляецца ў мікрараёне ён позна, мясцовыя не паспяваюць на ім адвезці дзяцей у садкі і прыехаць своечасова на працу. Кажуць, трэба ісці праз железнодрожныя шляхі ў мікрараён Дзевятоўка і там лавіць аўтобус. Спадзяюцца, што сітуацыя да зімы выправіцца.

На ўездзе ў жылую зону адразу ўсталяваныя ляжачыя. Яны ж — подвышенный тратуар.

Цяпер раён Грандзічы-2 актыўна забудоўваецца. Разлічаны ён на 5 тыс. жыхароў. Пачынаюцца будаўнічыя працы на раёне жылой забудовы Грандзічы-3, праектуюцца раёны Гранздічы-1 і Грандзічы-4, піша belta.by.

«У снежні пачнуць ўзвядзенне дзіцячага садка на 230 месцаў», — адзначыў дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Анатоль Урублеўскі. Здача аб’екта плануецца на 2020 год.

У бліжэйшы час пачнецца праектаванне новай школы на 44 класы. Мяркуецца, што яна будзе аналагічная той, што ў верасні была адкрыта ў спальным раёне Альшанка. Што тычыцца транспартнай інфраструктуры, у перспектыве вуліцы новага раёна выйдуць на новую аб’язную дарогу вакол абласнога цэнтра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024